Узнагарода за працу. Плённую

2679 Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс і механізатар СВК “Сынкавічы” Міхаіл Жак у ліку іншых заслужаных людзей Беларусі напярэдадні Дня Незалежнасці атрымалі медалі “За працоўныя заслугі”. Узнагароджанне па даручэнні Кіраўніка дзяржавы правёў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Такіх узнагарод прадстаўнікі Зэльвеншчыны ўдастоены за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс сістэмна і комплексна працуе над вырашэннем пытанняў дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна, дасягненнем стабільнага развіцця вытворчасці, павышэннем эканамічнай эфектыўнасці Зэльвеншчыны. За 5 гадоў работы дасягнута станоўчая дынаміка ў сель-скагаспадарчай галіне, тэмп росту валавай прадукцыі да ўзроўню 2010 года склаў 122,2 %. Валавы збор зерневых і зернебабовых культур павялічыўся на 30,2 %, рэалізацыя жывёлы – на 16,3%, вытворчасць малака – на 30,8 %. За перыяд работы Яна Пальчыса ў раёне пабудаваны 3 фермы, 8 ферм рэканструяваны. Праводзіцца мадэрнізацыя свінакомплексу, адрамантаваны дзве свінафермы. Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі забяспечаны зернесушыльнымі комплексамі, дзве гаспадаркі маюць па 2 комплексы. Штогод абнаўляецца машынна-трактарны парк. З 2010 года ў сельскую гаспадарку інвесціравана больш за 620 мільярдаў рублёў. У 2010 годзе Зэльвенскі раён узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за трэцяе месца ў абласным спаборніцтве па ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, у 2012 годзе – за другое месца. У 2011 годзе раён заняў першае месца ў абласным спаборніцтве ў намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-культурным развіцці”, у 2013 годзе – трэцяе месца. У 2014 годзе Зэльвенскі раён атрымаў Дыплом пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. 2980 Трактарыст-машыніст СВК “Сынкавічы” Міхаіл Жак сваёй працай таксама дабіўся значных высокіх паказчыкаў. У гаспадарцы за ім замацаваны энерганасычаны трактар “Беларус 3022 ДЦ.1”. Выпрацоўка ў 2010 годзе склала 5544 умоўныя эталонныя гектары, 2011 – 6287, 2012 – 6593, 2013 – 7197, 2014 годзе – 6431. Механізатар неаднойчы заахвочваўся ўзнагародамі кааператыва, Падзячным пісьмом старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Звяртаючыся да прысутных на мерапрыемстве, прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў, што вынікі стваральнай, ініцыятыўнай і плённай працы гэтых людзей, безумоўна, запатрабаваныя ў нашай краіне, забяспечваюць яе ўстойлівае развіццё, заклікаў не спыняцца на дасягнутым: – Наперадзе – вялікая праца. Стаўце і вырашайце самыя смелыя амбіцыйныя задачы, – наказваў прэм’ер-міністр. – Урад будзе ўдзячны вам за новыя і карысныя ініцыятывы, пад-трымае самыя смелыя пачынанні.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.