Усходні каляндар на старонках «Працы»: аб чым пісала раённая газета 12 гадоў таму назад

2007 год

24 лютага, субота
Ялуцавіцкая базавая школа адзначыла 40 год свайго існавання.


5 мая, субота
Буквально в двух шагах от парковой зоны, в утопающей по сезону густой зелени, раскинуло свои владения новое двухэтажное мини-кафе “Уют”. Его владельцем является Юрий Бандык.


1 жніўня, серада
Дзіцячы аздараўленчы лагер “Блакітная хваля” святкаваў сваё 20 годдзе.
Лагер сустракаў гасцей – прадстаўнікоў раённай улады, вобласці і рэспублікі, старшынь сельгаскаааператываў, былых будаўнікоў, першых начальнікаў, важатых і многіх іншых гасцей – дагледжанай тэрыторыяй, радасным дзіцячым смехам і мноствам шчырых усмешак.


3 кастрычніка, серада
Храму-крэпасці святога Архангела Міхаіла в.Сынкавічы споўнілася 610 гадоў.


31 кастрычніка, серада
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Зэльвы – герб і сцяг.

1995 год

11 мая, чацвер
Напярэдадні свята Перамогі ў Зэльве адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка-манумента, на якім узвышаецца танк Т-62. Яго ўзвялі будаўнікі БМП “Зэльваэнергабуд”.


Урачысты мітынг, на які сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, школьнікі, адкрыў старшыня пасялковага Савета дэпутатаў М.І.Клімуць. Перад прысутнымі з прамовай выступіў ваенны камісар раёна падпалкоўнік У.М.Сытых. Ганаровае права адкрыць помнік-манумент прадастаўляецца былому танкісту В.Р.Шкуратаву і воіну-афганцу С.Сцяпанаву.


12 жніўня, субота
Дзякуючы намаганням будаўнікоў “Зэльваэнергабуду” значна змяніў за апошнія гады свой выгляд гарадскі пасёлак. Забудоўваецца новы мікрараён “Паўночны”: тут ужо выраслі карпусы двух 44-кватэрных дамоў і трох інтэрнатаў.

3198


10 кастрычніка, аўторак
У г.п.Зэльва па вул. Пушкіна, 23 адкрыўся магазін “Надзея”. Спажыўцам прапануецца шырокі асартымент харчовых і прамысловых тавараў, розныя будаўнічыя матэрыялы. Па індывідуальнаму заказу тут можна набыць тэлевізары, халадзільнікі і іншую складана-бытавую тэхніку, а таксама мэблю. (Зараз у гэтым памяшканні размяшчаецца фізкультурна-аздараўленчы спартыўны цэнтр).

1983 год


22 студзеня, субота
Пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве ў гонар 60-годдзя ўтварэння СССР па рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў і будаўніцтву гаспадарчым спосабам выйшаў калгас “Светлы шлях”.


15 лютага, аўторак

Новыя абрады – ўрачыстая рэгістрацыя нованароджаных, шлюбаў, провады ў армію і іншыя – знайшлі пастаянную прапіску ў сельскіх установах культуры Каралінскага сельсавета.
Нядаўна ў Кашалёўскім сельскім клубе адбылася ўрачыстая рэгістрацыя дачкі Святланы, якая нарадзілася ў сям’і прыёмшчыцы комплекснага прыёмнага пункта Лідзіі Рыгораўны і электрыка калгаса “Новае жыццё” Мікалая Іванавіча Кухарчыкаў. Гэты дзень на ўсё жыццё застанецца ў іх памяці.


31 сакавіка, чацвер
Многія жыхары раёна набываюць латарэйныя білеты. Кожны хоча паспрабаваць свайго шчасця.
Сёлета ўладальнікам шчаслівага білета навагодняга выпуску стаў Генадзь Мікалаевіч Марцута з калгаса “Светлы Шлях”, які выйграў набор мэблі для кухні “Вольга” коштам 458 рублёў. Пашанцавала і Міхаілу Ануфрыевічу Касперчыку з смаўгаса імя 18 партз’езда. 8 сакавіка ён выйграў залаты ланцужок коштам 250 рублёў.


26 мая, чацвер
У калгасе “Караліно” па ініцыятыве райкома прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі, РК ЛКСМБ быў праведзены конкурс прафесійнага майстэрства маладых механізатараў. Першае месца заняў Мікалай Лях з саўгаса імя 18 партз’езда, другое – Аляксандр Лабовіч з калгаса “Караліно” і трэцяе – Іван Патаповіч, выпускнік Міжэрыцкага ВВК.


28 мая, субота
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 мая 1983 года ўзнагароджаны па Зэльвенскім раёне:
маці, якія нарадзілі і выхавалі сем дзяцей: ордэнам “Мацярынская Слава” III ступені – Жук Уршуля Браніславаўна, калгасніца калгаса “Прагрэс”;
маці, якія нарадзілі і выхавалі шэсць дзяцей: медалём “Медаль мацярынства” I ступені – Вароўская Ганна Міхайлаўна, калгасніца калгаса імя Леніна.


21 чэрвеня, аўторак
Сёлетні год для нашай Зэльвы юбілейны – ёй спаўняецца 725 гадоў.

1971 год


27 красавіка, аўторак
Калгасы раёна зараз набываюць новую магутную аўтатрактарную тэхніку. Працаваць на ёй зручней: прадугледжана шмат выгод для механізатараў. Кабіны прасторныя, светлыя. Таму юнакі і дзяўчаты Зэльвеншчыны пасля заканчэння школ ідуць вучыцца на механізатараў, застаюцца працаваць у родных калгасах.

7 кастрычніка, чацвер

На ўскраіне ляснога бору, каля вёскі Бярэжкі праходзіла раённая выстава-агляд племянной жывёлы планавых парод. Кожная гаспадарка дэманстравала свае лепшыя дасягненні.
Журы, агледзеўшы і ацаніўшы жывёл, выдзеліла чэмпіёнаў. Імі сталі бык-вытворнік “Леў” з Ваўкавыскай дзяржплемстанцыі, каровы “Лялька (калгас “Расія”), “Рабіна” (“Дружба”), “Астра” (імя Будзённага), свінаматкі “Рута” (“Перамога”) і “Чараўніца” (“Кастрычнік”), жарабец-вытворнік “Ізегас” (калгас “Дружба”).

(Матэрыялы з архіва «Працы»).

Вам может быть интересно

Комментарии отключены