Ускорить темпы, улучшить качество

Сёлета ў СВК “Караліно” запланавана пасеяць 300 га азімай пшаніцы, 50 – ячменю, 525 – трыцікале і 210 га жыта. Каб справіцца з пастаўленай задачай – правесці сяўбу азімых культур да 25 верасня – у сельгаскааператыве неабходна паскорыць тэмпы работ, не забываючыся пры гэтым пра якасць. 

 

  Ускорить темпы, улучшить качество

Механізатар Мікалай Масальскі. 

 

Нядаўна ў гаспадарку паступіў трактар “Беларус-3022”. Разам з начальнікам раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Яўгеніем Зембам, які кантралюе работу гарантыйнай тэхнікі, наведалі поле паміж вёскамі Шэйкі і Лешна, дзе на новым агрэгаце працаваў Іван Маркоўскі. У сельгаскааператыве неабходна штодзённа засяваць 56 га плошчаў. Механізатар стараўся і спяшаўся. Таму Яўгеній Земба адразу заўважыў парушэнне тэхналогіі сяўбы – адсутнасць абазначэння разваротнай паласы – і адразу запатрабаваў ад галоўнага агранома Раісы Яцулевіч ліквідаваць гэту недапрацоўку. Днямі на другім энерганасычаным “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам да сяўбы далучыўся Віталій Мышэйка, які да гэтага разам з Васілём Сахарчуком, Віктарам Мышэйкам і Яўгеніем Міхутам працаваў на ворыве глебы. Тэмпы сяўбы адразу павялічыліся. Перадпасяўную апрацоўку глебы своечасова выконваюць механізатары Уладзімір Лабовіч і Аляксандр Куршук.
Без затрымкі падвозіць насенне да пасяўнога агрэгата вадзіцель Іван Сячэйка. Ён вызначыўся сваёй працай у час жніва, а цяпер клапоціцца аб новым ураджаі.
Задаволены ў гаспадарцы работай звяна па пратручванні і загрузцы насення, якім кіруе загадчык зернясклада в.Каралін Ганна Шашаль. Ніводнае зярнятка не кладзецца ў глебу без адпаведнай хімапрацоўкі. А гэта – надзейны заслон ад захворвання. Слесар Аляксандр Крэчка правільна адрэгуляваў пратручальную машыну, уважліва сочыць за рэкамендаванай дазіроўкай пратруты пры вырабе рабочага раствору. Аднак старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Януль зрабіў заўвагу наконт таго, што ў работнікаў звяна адсутнічаюць спецвопратка, акуляры і рэспіратары.
Зялёнае кукурузнае поле, якое займае 564 га (у тым ліку на зерне 40 га), гатова аддаць працаўнікам гаспадаркі свой ураджай. Тут спяшаюцца з уборкай “каралевы палёў” не выпадкова: прамарудзіўшы і дапусціўшы парушэнне тэрмінаў закладкі сіласных траншэй, не атрымаеш якаснага для жывёлы корму. Улічваючы тое, што сёлета нарыхтавалі толькі 61% ад задання сена і 74% сенажу, за-кладцы сіласу тут надаюць адпаведную ўвагу. Пры раённым паказчыку 24% у сельгаска- аператыве па стане на 18 верасня кукуруза ўбрана на 26% плошчаў. На сілас і зялёны корм сабрана 4530 т зялёнай масы, з якіх на сілас закладзена 2964 т з 9487 запланаваных.
 Добра ведаюць сваю справу механізатары Мікалай Масальскі і Аляксандр Маркоўскі, якія працуюць на корманарыхтоўчых камбайнах К-Г-6 “Палессе”. Галоўнае для іх у гэтыя дні – каб тэхніка не падвяла і на- двор’е радавала. Спяшаюцца адвезці зялёную масу з палёў да траншэй механізатар Мікалай Шпетны, вадзіцелі “МАЗаў” Павел Яцулевіч, Сяргей Жывулька і Казімір Палубінскі. Круглыя суткі на трамбоўцы сіласу заняты Віктар Масальскі, Мікалай Чапняк і Дзмітрый Бярозка. Менавіта ад працаздольнасці гэтага сіласанарыхтоўчага звяна залежыць рацыён кармлення жывёлы, а значыць, і колькасць атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.