Урок генетыкі правялі бібліятэкары для зэльвенскіх школьнікаў

У Зэльве ўшаноўваюць памяць знакамітага земляка – вядомага вучонага-генетыка Антона Жэбрака.
У дзесяцікласнікаў СШ №2 г.п.Зэльва адзін з урокаў біялогіі прайшоў не за школьнымі партамі, а ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Іх настаўніца Іна Стані-славаўна Рыбак дамовілася з бібліятэкарамі, і тыя падрыхтавалі вельмі змястоўны ўрок па складанейшай біялагічнай тэме – генетыцы. Нагода для гэтага была самая што ні ёсць прыдатная: днямі спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, выдатнага вучонага-генетыка А.Р.Жэбрака.


Урок рыхтавалі Раіса Нікіціна, Валянціна Масюк і Святлана Гецман. Былі выкарыстаны самыя розныя крыніцы інфармацыі пра Жэбрака: энцыклапедычныя даведнікі, раённая кніга “Памяць”, шматлікія матэрыялы, змешчаныя ў СМІ, і, вядома ж, фотаздымкі зэльвенскіх краявідаў. Асабліва дапамагаў эмацыянальнаму ўспрыманню тэмы візуальны матэрыял.
У канцы ўрока, улічваючы ўзрост школьнікаў, якім вось-вось прыйдзецца вызначыцца з прафесіяй, бібліятэкары расказалі аб магчымасці атрымання сельскагаспадарчых спецыяльнасцей у любімай Антонам Жэбракам Ціміразеўскай акадэміі.
Яніна ШМАТКО.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.