Урачыстай працэсіяй па вуліцах гарадскога пасёлка адзначылі свята Божага Цела прыхаджане касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва

Божае Цела – адно з галоўных і найбольш шануемых святаў у каталіцкім календары. Дакладная яго назва – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Звычайна прыпадае свята на чацвер, шасцідзесяты дзень пасля Вялікадня.

Распачалася працэсія каля фігуры Езуса Хрыста па вул.Пушкіна. На чале калоны ішлі вернікі з крыжам,  харугвамі, ружанцам, за імі дзеці ў белым камунійным адзенні і пробашч з манстранцыяй у руках. Дзяўчынкі пад наглядам дарослых сыпалі пад ногі ксяндза, які нёс найсвяцейшы сакрамант – Цела Хрыста, пялёсткі кветак, а над яго галавой чатыры мужчыны трымалі балдахім. Далей за святаром рухалася асноўная маса ўдзельнікаў мерапрыемства.

На кожным прыпынку пасля чытання кароткага ўрыўка з Евангелля святар благаслаўляў удзельнікаў урачыстасці, і калона, славячы песнямі Бога, працягвала шэсце вызначаным маршрутам.

Працягнулася богаслужэнне ў святыні, якая і стала апошнім прыпынкам урачыстай працэсіі.

 

 

Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.