Унесены змены ў Дырэктыву №1

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №420 «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». У адпаведнасці з дакументам прынята ў новай рэдакцыі Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Ключавой асаблівасцю новай рэдакцыі Дырэктывы №1 з’яўляецца выразная ўстаноўка на фарміраванне адзіных падыходаў і сістэмную работу па забеспячэнні грамадскай бяспекі і дысцыпліны як на тэрытарыяльным, так і ведамасным узроўні, а таксама прыняцце дадатковых захадаў па зніжэнні гібелі і траўмавання грамадзян ад знешніх кіраваных прычын, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым пашыраны пералік крытэрыяў ацэнкі выканання Дырэктывы №1. Аднымі з іх прапануецца лічыць забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, прамысловай, пажарнай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, фарміраванне правапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, навыкаў па забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, у тым ліку ў падпарадкаваных (размешчаных на падведамаснай тэрыторыі) органах і арганізацыях. Па ўсіх гэтых напрамках перад рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пастаўлены дадатковыя задачы. Так, замацаваны абавязак дзяржаўных органаў па распрацоўцы і выкананні на галіновым і тэрытарыяльным узроўнях комплексных планаў мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці і ажыццяўленні маніторынгу іх рэалізацыі. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму да 1 студзеня 2016 г. таксама даручана выпрацаваць і забяспечыць выкананне на падведамаснай тэрыторыі комплексу мер па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці. Вынікі гэтай работы павінны штогод разглядацца на пасяджэннях выканкамаў. Прадугледжаны шэраг іншых механізмаў забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, вытворчай і грамадскай дысцыпліны, фарміравання асноў бяспечных паводзін грамадзян, зніжэння алкагалізацыі насельніцтва. Адлюстравана роля ў гэтай дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх арганізацый. Акрамя таго, прапісаны механізм кантролю і каардынацыі дзейнасці па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.