Умеют ли зельвенцы отдыхать культурно?

Пытанне, дзе адпачыць, не едучы далёка ад дома, зэльвенцаў хвалюе не вельмі: у раёне ёсць нямала спецыяльна абсталяваных для гэтага месцаў. Аматары спакойнага баўлення часу на прыродзе аддаюць перавагу зоне адпачынку “Амяльная”. Тыя, хто любіць сэрвіс, выбіраюць базу адпачынку “Бярэжкі”. Але, бадай, самым шматлюдным месцам у летнюю пару з’яўляецца вадасховішча. 

 

Умеют ли зельвенцы отдыхать культурно?

 

З наступленнем цёплага надвор’я ў спецыялістаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя работы становіцца больш. Акрамя нядобрасумленных рыбаловаў і паляўнічых, знаходзіцца нямала аматараў актыўнага адпачынку, якія не абцяжарваюць сябе абавязкам пакідаць пасля сябе парадак. Каб высветліць, наколькі хапае культуры паводзін нашым землякам, карэспандэнт «Працы» разам з работнікамі інспекцыі адправілася ў рэйд па зонах адпачынку. 
Галоўнае месца адпачынку зэльвенцаў – гарадскі пляж. Менавіта туды накіроўваемся ў першую чаргу. Магчыма таму, што дзень быў рабочы, ды і надвор’е не зусім спрыяльнае для прыняцця сонечных ваннаў, адпачывальнікаў тут мы не сустрэлі. Затое змаглі ацаніць, наколькі стан аб’екта адпавядае існуючым па-трабаванням. У цэлым сітуацыя ў раёне пляжа спецыялістаў інспекцыі задавальняе: абуладкавана стаянка для аўтамабіляў, прыведзены ў парадак падыходы да вады, устаноўлены скрынкі для збору смецця. Работнікі жыллёва-камунальнай службы пастаянна сочаць за чысцінёй і парадкам.
Наступны пункт нашага прыпынку – зона адпачынку “Амяльная”. Месца вельмі прыгожае, ды і для адпачынку тут створаны ўсе ўмовы: непадалёку ад возера – стол з лаўкамі, месца для кастрышча, устаноўлены кантэйнеры для смецця. Тым не менш, кінулася ў вочы пакінутае адпачывальнікамі смецце: пластыкавыя бутэлькі, поліэтылен, пакеты з-пад соку – так званыя “шашлычныя” кампаніі адносяцца да прыроды зусім безадказна.
– Тэмпература паветра і вады пакуль што не вельмі спрыяльная для таго, каб людзі масава выязджалі за горад, – разважае рыбак-аматар Міхаіл, якога мы сустрэлі на возеры. – Таму тут яшчэ параўнальна чыста. Але цёплае надвор’е ўжо ўсталёўваецца, таму адпачывальнікаў стане больш. Шкада, што не ўсе яны пасля адпачынку наводзяць парадак, здараецца, што забываюцца затушыць вогнішча. Ды і аўтамабілі паркуюць ля самай вады.

 

Умеют ли зельвенцы отдыхать культурно?


–Упэўнены, што засмечаная зона адпачынку нікому не даставіць задавальнення, – уступае ў гутарку галоўны спецыяліст інспекцыі Аляксей Варабей.– Вось таму раённай экалагічнай службе ў гэты перыяд даводзіцца быць у пастаяннай гатоўнасці, тлумачыць адпачывальнікам правілы паводзін на прыродзе. Здараецца, што злосных парушальнікаў прыцягваем да адказнасці. 
Пажадаўшы Міхаілу добрага клёву, адпраўляемся далей па намечаным маршруце – на вадасховішча. Закінуўшы вуду, тут можна гадзінамі сядзець і любавацца прыгожымі краявідамі. Вось і сёння, праехаўшы ўсяго некалькі дзясяткаў метраў па ўсходнім яго беразе, налічылі каля 15 аматараў рыбнай лоўлі. Праўда, стан прыбярэжнай паласы не вельмі задаволіў: у вадзе і на беразе сустракаюцца пакінутыя рыбаловамі бутэлькі з-пад піва, гарэлкі, пачкі з-пад цыгарэт. Пастаянны наведвальнік гэтых месцаў Максім Сцяпанавіч, у якога мы пацікавіліся ўловам, расказаў, што яму не раз даводзілася быць сведкам таго, як работнікі кантралюючых службаў прымушалі несвядомых рыбакоў прыбіраць смецце. Але, як правіла, свайго дачынення да забруджвання берага ніхто з іх не прызнае і запэўнівае, што гэта не ён, а нехта іншы. Дарэчы тут будзе нагадаць, што штраф за парушэнне санітарных і прырода-ахоўных нормаў і правілаў у месцах адпачынку складае ад 5 да 50 базавых велічынь. 

Вяртаючыся назад, не ўпусцілі нагоды, каб не зазірнуць на базу адпачынку “Бярэжкі”. Тут размясціліся некалькі сем’яў з суседніх раёнаў. Госці, якія ўжо неўпершыню выбіраюць гэта месца адпачынку, выказалі сваё задавальненне яго санітарным станам. Праехаўшыся па тэрыторыя базы, мы таксама ўпэўніліся, што тут падтрымліваюцца належныя чысціня і парадак. Выходзіць, умеем культурна адпачываць, калі захочам?

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.