Удзельнікам прэс-тура журналістаў князеўскія школьнікі прэзентавалі свае праекты (+Відэа)

     Князеўская СШ –  не зусім звычайная школа. Тут прымяняюцца інавацыйныя адукацыйныя падыходы, адзін з якіх – праект «Па душы нам жыць у вёсцы». Ужо на працягу некалькіх гадоў вучні разам з настаўнікамі ездзяць па вёсках, сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі, збіраюць легенды, рэцэпты, робяць фотаздымкі. Увазе гасцей школьнікі прадставілі выставу «Мой свет вёскі ў асобах». Апроч таго, прэзентавалі брашуру «Крамяніцкі вузельчык», у склад якой увайшлі адметныя рэцэпты, сабраныя падчас такіх сустрэч. Да таго ж прысутным прапанавалі пасмакаваць гэтыя стравы. Таксама быў прадэманстраваны новы крэатыўны турпрадукт, распрацаваны ў рамках праекта «Тэрыторыя здароўя». Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. Натали_Л. says

    наши таланты! очень креативные ребята)

  2. Аня says

    мне все очень понравилось, крутое получилось мероприятие))))

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.