Удачные старты

З добрым настроем вярнулася з рэспубліканскага турніру “Адкрыты мемарыял па лёгкай атлетыцы памяці І.А.Грынцэвіча”, які праходзіў у Ваўкавыску, зборная каманда Зэльвеншчыны. Нашы атлеты – у ліку пераможцаў і прызёраў турніру.

Першае месца ў кіданні кап’я заняла Наталля Сідорык з Елкаўскай СШ (трэнер Іван Літвінчык). Добра выступілі і спартсмены Дзярэчынскага дз/с-СШ, якіх рыхтаваў трэнер Уладзімір Качук. Так, у спартыўнай хадзьбе на двухкіламетровай дыстанцыі не было роўных Аляксандру Каралевічу. Другім прайшоў кіламетровы маршрут Вадзім Сталпец. Сярэбраным прызёрам стаў Ілья Ляута. Другія месцы ў сваіх раздзелах занялі вучні з СШ №3 Юрый Раманюк (трэнер Генадзій Галаско) і Ганна Зракава (трэнер Ганна Каленка).

– Такія турніры, – адзначае дырэктар ДЮСШ
Генадзій Галаско, – праводзяцца з мэтай прыцягнення школьнікаў да лёгкаатлетычных відаў спорту. Спаборніцтвы паказалі, што ў навучальных установах раёна растуць выдатныя лёгкаатлеты, якія ў будучым могуць дабівацца высокіх вынікаў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.