Убраць, каб зноў засеяць

Убраць,  каб зноў засеяць

У СВК “Бародзічы” поўным ходам вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы пад сяўбу зерня новага ўраджаю.

На ворыве задзейнічаны механізатар з амаль 40-гадовым стажам Сяргей Патаповіч. Нядаўна гаспадарка набыла новенькі “Беларус-3022”. Яго ўручылі аднаму з лепшых трактарыстаў. І не памыліліся. Сяргей Уладзіміравіч кожны дзень перавыконвае нормы выпрацоўкі пры высокай якасці работ.  У яго лепшы паказчык не толькі ў гаспадарцы, але ён лідзіруе і ў раённай зводцы. Старанна працуе і Максім Аляхновіч. Разам механізатары ўзаралі амаль палову запланаваных пад сяўбу азімых плошчаў. 

Убраць,  каб зноў засеяць

 На трактары з дыскатарам працуе Руслан Жэбрак, студэнт Жыровіцкага аграрнага кале-джа. Работа ў СВК у час канікул – добрая практыка для будучага тэхніка-механіка. На апрацоўцы глебы заняты Анатолій Вікторка, Мечыслаў Валюк, Сяргей Сцяцко і іншыя механізатары. 

На сяўбе азімага рапсу, які займае 600 гектараў, вызначыліся Артур Ясевіч і Сяргей Снітко.

Убраць,  каб зноў засеяць

У бародзіцкія засекі ўжо засыпана 320 тон насення азімых зерневых, 180 – яравых зерневых і зернебабовых культур. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.