У животноводов работа ладится

У жывёлаводаў фермы в.Дзярэчын СВК “Галынка” Веры Андала і Яўгенія Гарбацэвіча (на здымку) працоўны дзень пачынаецца амаль на досвітку, калі яшчэ ўсе спяць. Хутка зрабіўшы хатнія справы, спяшаюцца яны на працу, дзе кожную раніцу іх чакаюць 170 цялят узростам да 6 месяцаў.

 

У животноводов работа ладится


– У нашай рабоце па-іншаму нельга, бо ў жывёлагадоўлі, як у шахматах, думаць трэба наперад. Малейшая памылка – і паказчыкі падаюць. А як правільна ўсё пралічыш, дык і вынікі не прымусяць сябе чакаць, – разважае Вера Мікалаеўна.
Дарэчы, раней жанчына працавала санітаркай Дзярэчынскай бальніцы. Аднак душа заўсёды прагла займацца звыклымі, сялянскімі справамі – не дзіва, бо вырасла ў вёсцы. Таму праз некаторы час працаўладкавалася ў сельгаскааператыў цялятніцай – і вось ужо 12 гадоў шчыруе ў гаспадарцы.
Разам са сваім напарнікам Яўгеніем Гарбацэвічам Вера Андала даглядае маладняк не адзін год. Яны стараюцца, каб у першую чаргу, цяляты не хварэлі, бо толькі здаровая жывёла можа даць гаспадарцы поўную аддачу. Работу выконваюць добрасумленна – цяляты заўсёды накормлены-напоены і забяспечаны чыстай саломай.
Высока ацэньвае працу дзярэчынскіх жывёлаводаў намеснік старшыні гаспадаркі Уладзімір Бадзяк. Пабольш бы такіх старанных і адказных людзей, тады можна было б прэтэндаваць і на лідзіруючыя пазіцыі ў раёне, лічыць ён.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.