У Зэльву прыйшлі Марозы

1635 Традыцыйны парад Дзядоў Марозаў і Снягурак сабраў ля галоўнай ёлкі на цэнтральнай плошчы Зэльвы шмат людзей: і дарослых, і дзяцей. Далучыліся да шэсця і казачныя героі. Дваццаць пар самых чаканых на Новы год герояў прадставілі ўстановы адукацыі і культуры, арганізацыі і прадпрыемствы пасёлка. Але колькасць удзельнікаў, як і прыгожы касцюм, далёка не самая галоўная ўмова штогадовага парада. Добры настрой і вера ў цуды – вось першыя атрыбуты свята. 1634 Пасля запальвання ёлкі дзетвара разам з казачнымі героямі пачалі вадзіць вакол яе вясёлыя карагоды, якія змяняліся цікавымі гульнямі і навагоднімі песнямі. Далейшым працягам гэтага цудоўнага мерапрыемства стаў конкурс на самых лепшых Дзеда Мароза і Снягурку. Казачныя пары спявалі і танцавалі, праводзілі сюжэтна-гульнёвыя праграмы, жартамі і прыгаворкамі весялілі народ. Іх майстэрства ацэньвала строгае журы. Улічваліся і артыстызм, і мастацкае выкананне, асабліва – адпаведнасць навагоднім традыцыям. Браўся за ўвагу і настрой гледачоў. Варта аддаць належнае ўсім удзельнікам конкурсу. Яны з лёгкасцю знаходзілі кантакт з прысутнымі, уцягваючы іх у гульні і віктарыны. Асаблівай арыгінальнай сюжэтна-гульнёвай праграмай парадавалі і дзяцей, і дарослых казачныя персанажы цэнтральнай раённай бальніцы (акрамя Дзеда Мароза і Снягуркі ў свяце прымалі ўдзел Баба Яга, Чырвоная Шапачка, Каза, Фея і інш.). Ім прысуджана першае месца. Арыгінальныя навагоднія кампазіцыі прадэманстравалі казачныя пары дзіцячага сада-ясляў №4 і Князеўскай гімназіі, якія занялі, адпаведна, другое і трэцяе месцы. Адзначаны журы і выступленні навагодніх персанажаў гімназіі №1 г.п.Зэльва, СШ №№ 2 і 3, газеты “Праца”. 1636 – Вельмі прыемна, што з кожным годам колькасць удзельнікаў такой святочнай дзеі расце, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук. – Бачна, як павышаецца цікавасць людзей да масавых мерапрыемстваў, захавання народных традыцый. Пасля заканчэння свята касцюміраваныя персанажы сталі аб’ектамі для аматарскіх фотаздымкаў зэльвенцаў. 1633 Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Поставчанин says

    Интересно: здание райисполкома как и у нас в Поставах :)) Они что — по всей Беларуси похожими делают?

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.