У раённым сацыяльна-педагагічнагым цэнтры з’явіўся вучэбны макет дарогi цэнтра Зэльвы

У вугалку бяспекі дарожнага руху Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з’явіўся новы вучэбны дапаможнік, актуальны ва ўсе часы і для ўсіх дзяцей. Менавіта ён дапаможа дашкольнікам і малодшым школьнікам даступна і займальна засвоіць правілы паводзін на дарозе і захаваць жыццё ўсім удзельнікам дарожнага руху.

Выхаванцы Зэльвескага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра заўсёды ўмеюць знаходзіць сабе справу па душы. “Што б гэта зрабіць сваімі рукамі, нешта прыгожае і карыснае?” — разважалі дзеці ў чарговы раз. Ідэя з’явілася нечакана і спадабалася ўсім рабятам. І неўзабаве ў прытулку з’явіўся макет дарогі, а дакладней — макет дарогі ў цэнтры Зэльвы. Дзеці пад кіраўніцтвам выхавацеля прадумалі ўсё да дробязяў: падрыхтавалі пакрыццё дарогі, нанеслі разметку, расставілі дарожныя знакі і светлафоры, сканструявалі дамы і адміністрацыйныя будынкі. Праз некалькі дзён па дарогах закалясілі машыны і пакрочылі пешаходы. Каштоўнасць праекта — пасялковы парк, дзе растуць дрэвы, квітнеюць кветкі і з ганарова паднятай галавой стаіць конь — сімвал Зэльвеншчыны.

На працягу рэалізацыі ідэі ўсе выхаванцы былі вельмі захоплены працай. Штодень дзеці адкрывалі ў сябе новыя таленты, шчыра радаваліся поспехам, атрымлівалі незабыўныя ўражанні, кожны зрабіў свой уклад у агульную справу. І вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: яркі, незвычайны, даступны для вывучэння макет дарогі заняў дастойнае месца ў вугалку бяспекі.

Ганарымся, што стварылі! Упэўненыя, што навучымся! – такімі словамі дзеці падвялі вынік сваёй працы.

Алена СВIСТУН

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены