У зэльвенскім касцёле благаславілі вадзіцеляў і асвяцілі транспартныя сродкі

3081 Каб шлях быў бяспечным, вернікі з малітвай звяртаюцца да св. Кшыштафа. У мінулую нядзелю, калі ўспамінаўся святы, у зэльвенскім касцёле благаславілі вадзіцеляў і асвяцілі транспартныя сродкі. Згодна з біблейскай легендай, Кшыштаф звычайна прадстаўляецца з маленькім Іісусам на плячы і посахам у руцэ. Святы жыў каля Іярдана, пераносіў праз раку Хрыста і пілігрымаў, якія ішлі на Святую зямлю. Св.Кшыштаф з’яўляецца таксама заступнікам маракоў і падарожнікаў. Да яго звяртаюцца ў час цяжкіх хвароб, складаных жыццёвых абставін, пры пагрозе стыхіі агню і вады. Апроч таго, ён засцерагае ад кішэнных крадзяжоў. 26 ліпеня лічыцца таксама днём святых Ёахіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.