У СВК «Галынка» прыступілі да веснавых палявых работ

1929 Сёлетні сакавік выдаўся надзвычай цёплым. Але з гэтай прыроднай неспадзяванкі аграрыям дзівіцца няма калі –зямля чакаць не будзе. У ліку першых прыступілі да веснавых палявых работ земляробы СВК “Галынка”. – Так рана сеяць мы пачыналі рэдка, – адзначае намеснік старшыні гаспадаркі па раслінаводстве Аляксандр Мацкевіч. – Упэўнены, што такая аператыўнасць дазволіць правесці сяўбу яравых у вызначаны тэрмін. 1930 Яравы клін у гаспадарцы сёлета зойме крыху больш чым дзве тысячы гектараў, якія адведзены пад пшаніцу, ячмень, авёс, зернебабовыя і іншыя культуры. Арганізавана падкормка азімых, уносяцца арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, вядзецца перадпасяўная апрацоўка глебы і падсеў шматгадовых траў. Па словах Аляксандра Міхайлавіча, каб хутка ўправіцца з пасяўной, механізатарам даведзена канкрэтнае заданне. Кожны разумее, што ад захавання агранамічных тэрмінаў залежыць вельмі многае. Свой “Беларус” Дзяніс Радзіон выводзіць у поле ўжо не адну вясну. За першы дзень ён пасеяў авёс на 40 гектарах. 1931 Па дружным пачатку веснавых палявых работ і па настроі аграрыяў можна сцвярджаць, што пасяўная пройдзе зладжана і ў тэрмін. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.