Вучні Галынкаўскай СШ заклалі бярозавую алею ў гонар 80-годдзя школы

Кожны год па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі праходзіць рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу». Вучні Галынкаўскай сярэдняй школы – актыўныя яе ўдзельнікі ўжо дванаццаты год.

У гэтым годзе кампанія была прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Упершыню ў 2019 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» праводзіўся конкурс сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У нашай школе быў аб’яўлены конкурс сярод вучняў 8-11 класаў па пасадцы дрэваў, у якім перамаг лі вучні 9 класа, члены экалагічнага атрада «Экаслед». Юныя эколагі садзілі і дапаўнялі лясныя культуры.

Сумесна з вучнямі 11 класа ў аграгарадку Галынка ў зоне адпачынку заклалі бярозавую алею, прысвечаную юбілею нашай школы, якой у гэтым годзе спаўняецца 80 год. Акрамя таго навялі парадак у паркавай зоне поймы ракі Луконіца; садзілі маладыя сеянцы на тэрыторыі Сянькоўшчынскага лясніцтва Слонімскага лясгаса.

Паліна Кобрынец, Вераніка Цівунчык і Валерыя Жоглік садзі лі лес упершыню. Вопытны ляснік Станіслаў Латош паказаў юным лесаводам тэхналогію пасадкі са джанцаў, як правільна арудаваць мячом Колесава.

Працавалі ўсе заўзята – і «мечаносцы», і «саджальнікі». Усе без выключэння атрымалі задавальненне ад фізічнай працы на свежым лясным паветры, асалоду ад зносін з прыродай. Лепшымі ляснымі «мечаносцамі» ў гэты раз сталі Максім Шышко, Мікалай Тарчыла, Андрэй Жак, Уладзіслаў Ярмолік.

«Каралёў лес», «Боркі», «Голі», «Ельны», «Барукі», «Гай», «Крыньское», «Бор», «Лозкі», «Хвайна» – вось няпоўны пералік лясных масіваў нашай малой радзімы, дзе прыклалі свае сілы галынкаўскія валанцёры. Юныя эколагі – заўтрашнія выпускнікі. Можа здарыцца, што хтосьці ў будучым абярэ прафесію, звязаную з лясной гаспадаркай. Гэтак зрабілі былыя выпускнікі нашай школы: Латош С.К., Махнач А.Я., Жарко А.У., Лазоўскі А.В., браты Пенцякі Алег і Яўген, Жук М.А., Крукоўскі А.А., Грэшчык Л.С., Амельянчык С.М., Латош А.С.

Марыя ХУДЗЯЕВА

Вам может быть интересно

Комментарии отключены