У работников СПК «Каролино» на учёте – каждая минута

На машынным двары СВК “Караліно”, куды мы прыехалі ў 8 гадзін раніцы, было пуста. –Уся тэхніка ўжо ў полі, – патлумачыла галоўны аграном гаспадаркі Раіса Яцулевіч. – Дарэчы, сёлета машынна-трактарны парк да палявых работ падрыхтаваны значна лепш, чым летась. Кожны прычапны агрэгат пасля рамонту і адпаведных рэгуліровак быў прыняты па акце. 

 

Па стане на 10 красавіка сяўба яравых зерневых культур у СВК “Караліно” з плана 777 га праведзена на 607 га. Па словах старшыні сельгаскааператыва Алега Бурдука, тэмпы работ высокія. У гэтым заслуга працуючага на трактары “Беларус-3022 ДЦ” з пасяўным агрэгатам “АПП-6” Віталія Мышэйкі і Дзмітрыя Бярозкі, які вядзе сяўбу яравых зерневых на трактары “МТЗ-1221” з сеялкай “СПУ-6”. У пачатку пасяўной кампаніі ў гаспадарцы меў месца выпадак няякаснай падрыхтоўкі глебы на адным з палёў, да таго ж парушылася рэгуліроўка на пасяўным агрэгаце. Пасля адпаведных заўваг недапрацоўкі былі выпраўлены. 
Першымі на падрыхтоўку палёў выязджаюць механізатары Яўгеній Крысюкевіч, Уладзімір Таболіч і Уладзімір Макарэвіч, якія разам з брыгадамі паляводаў займаюцца падборам камення. На апрацоўцы глебы працуюць Мікалай Шпетны, Іван Баранскі, Аляксандр Куршук і Уладзімір Лабовіч.
Поўным ходам у кааператыве ідзе падрыхтоўка да сяўбы кукурузы. На ворыве глебы пад яе штодзённа выконваюць дзённыя нормы выпрацоўкі механізатары Уладзімір Раманчук і Аляксандр Міхута. Дапамагаюць ім у гэтым механізатары Зэльвенскага ПМС Аляксандр Шчаўровіч і Уладзімір Сідорык. Валерый Плаўскі (на здымку) займаецца ўнясеннем мінеральных тукаў пад гэту культуру.

 

У работников СПК "Каролино" на учёте – каждая минута

 

Хутка споўніцца 30 гадоў, як ён пачаў працаваць механізатарам у сваёй гаспадарцы. Паважае людзей, з якімі працуе побач, і шмат гадоў збірае выразкі з газеты “Праца”, дзе змешчаны публікацыі аб земляках – работніках былога калгаса, а цяпер сельгаскааператыва “Караліно”.
У апошнія дні значна палепшылася работа па вывазцы на палі арганічных угнаенняў. На дапамогу земляробам прыйшлі рабочыя Зэльвенскай МПМК-148 (на здымку)

 

У работников СПК "Каролино" на учёте – каждая минута


Да 1800 т арганічных угнаенняў (пагрузкай якіх займаецца Віктар Масальскі) за светлавы дзень уносяць у глебу механізатары Аляксандр Лабовіч, Віктар Садоўскі, Мікалай Масальскі і Анатолій Касавец.
Старшыня прафсаюзнага камітэта Тамара Кухарчык паведаміла аб тым, што ў гаспадарцы арганізавана 2-разовае гарачае харчаванне, вынікі працы кожнага работніка падводзяцца кожны дзень і інфармацыя аб гэтым даводзіцца да ведама вадзіцеляў і механізатараў у час абедзеннага перапынку. Усе работнікі забяспечаны спецвопраткай, а працуючыя з ядахімікатамі – яшчэ і індывідуальнымі сродкамі аховы. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.