У Лідзе прайшоў VII Рэспуб-ліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча

Jpeg
Jpeg
Лепшыя музыканты (вучні музычных школ, школ і каледжаў мастацтваў Беларусі, Украіны і Расіі) на працягу 4 дзён здзіўлялі сваёй ігрой журы і гасцей. Лаўрэатамі конкурсу сталі дзве нашы зямлячкі Наталля Сямёнчык і Аляксандра Тарасевіч, якія атрымалі Дыпломы ІІІ ступені. Наталля Сямёнчык выступала ў малодшай узроставай групе ў намінацыі “Баян”. Журы адзначыла не толькі высокі выканаўчы ўзровень канкурсанткі, але і выдатна падабраны рэпертуар. Акцэнт у конкурснай праграме юнай баяністкі быў зроблены на класіч-ных творах беларускіх і рускіх аўтараў. Яркую зэльвенскую “жамчужынку” пяць гадоў таму адкрыў яе бацька – настаўнік дзіцячай школы мастацтваў Аляксандр Сямёнчык. У музычнай скарбонцы Наталлі граматы лаўрэата і дыпламанта розных творчых музычных спаборніцтваў. У свой час дзяўчынка не безвынікова прымала ўдзел у абласным конкурсе “Іграй, мой баян!”, абласным этапе творчага конкурсу імя І.Жыновіча, міжнародных – “Залатая ліра Палесся” і “Палескі агеньчык”. – Конкурс праводзіцца раз у тры гады і з’яўляецца самым прэстыжным у нашай краіне. Яму папярэднічаюць адборачныя туры, дзе ў сваіх намінацыях трэба займаць толькі першыя месцы, – расказвае Аляксандр Баляслававіч, праца якога таксама была адзначана граматай за высокае педагагічнае майстэрства. Не менш таленавітая зэльвен-ская дамрыстка Аляксандра Тарасевіч. Яна неаднаразова ўдзельнічала ў розных музычных спаборніцтвах. Так, у 2012 годзе з VI Рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча вярнулася з Дыпломам лаўрэата ІІ ступені. Займаюцца з дзяўчынкай настаўніца Наталля Александровіч і канцэртмайстар Людміла Латош. Дарэчы, яны таксама ўзнагароджаны граматамі. – Аб узроўні спаборніцтва сведчыць той факт, што ў складзе аргкамітэта і журы былі вядомыя дзеячы культуры Беларусі, – ад-значае Наталля Уладзіміраўна. – Склад канкурсантаў сёлета падабраўся вельмі моцны: усе паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Вельмі ганаруся, што мая вучаніца стала лаўрэатам такога прэстыжнага конкурсу. Віншуем дзяўчынак і іх настаўнікаў з поспехам і жадаем далейшых творчых перамог. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.