У лагеры палявым – расклад баявы

У лагеры палявым – расклад  баявыЗборная каманда юных выратавальнікаў-пажарных Зэльвен-шчыны  прыняла ўдзел у абласным злёце “Выратавальнік-2013”, які праходзіў на базе вучэбнага цэнтра Гродзенскага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях “Тарусічы”. У мера-прыемстве ўдзельнічалі 18 каманд з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны. Па выніках спаборніцтваў зэльвенцы занялі чацвёртае месца.

Як адзначыў інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Аляксандр Болцік, палявы злёт праводзіўся з мэтай абмену вопытам і наладжвання сувязей паміж пярвічнымі арганізацыямі і клубамі юных выратавальнікаў-пажарных Гродзенскай вобласці, а таксама для навучання школьнікаў правілам бяспечнай жыццядзейнасці, удасканалення навыкаў правільных паводзін у надзвычайных сітуацыях.  

Для  ўдзелу ў спаборніцтвах былі ада-браны лепшыя юныя выратавальнікі з устаноў адукацыі раёна. Аснову зборнай каманды склалі прадстаўнікі гімназіі №1 – Уладзіслаў Сліж, Віталій Бурак, Анастасія Генюш, Аляксандра Жук і Юлія Галаўко, а таксама Арцём Земба з СШ №2. Фізічнай падрыхтоўкай юных пажарных займаўся настаўнік фізічнай культуры гімназіі №1 Мікалай Каўчун, спецыяльнай пажарна-выратавальнай – супрацоўнікі РАНС, культурна-масавай работай – сацыяльны педагог гімназіі №1 Вольга Васільева.     

Пражывалі юныя выратавальнікі ў палатачным гарадку, размешчаным у адным з прыгожых месц вучэбнага цэнтра. Адразу, у першы дзень заезду, прыйшлося старанна і творча папрацаваць, праявіць фантазію, каб утульна абсталяваць свой быт і прыгожа аформіць тэрыторыю вакол палатак. Праграма палявога злёту была даволі насычанай і разнастайнай, уключала такія конкурсы і спаборніцтвы, як “Палатачны  гарадок”, “Трапны стралок”, “Пераадоленне паласы перашкод” і іншыя. Акрамя гэтага, камандам неабходна было прадэманстраваць уменне хутка апранаць баявую экіпіроўку, распальваць вогнішча, падрыхтаваць плакат, у цікавай форме расказаць аб сваёй арганізацыі. Некаторыя этапы праграмных спаборніцтваў сталі даволі сур’ёзным выпрабаваннем і патрабавалі вытрымкі, рашучасці, выдатнай фізічнай падрыхтоўкі, а таксама добрага валодання навыкамі выратавання і самавыратавання. 

Адным з самых напружаных і захапляючых выпрабаванняў стала паласа пера-шкод. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў поўнай баявой экіпіроўцы пераадольвалі “мост“, “эстакаду”, “тунэль”; для дзяўчынак заданні былі крыху лягчэйшымі. У спаборніцтвах па пажарна-выратавальнай падрыхтоўцы ўдзельнічалі толькі хлопчыкі. Ім давялося па штурмавой лесвіцы падымацца на вучэбную вежу. На гэтым этапе нашы прадстаўнікі занялі трэцяе месца. 

Дні, праведзеныя ў Тарусічах,  надоўга запомняцца юным выратавальнікам. Яны не толькі прайшлі выпрабаванні ў экстрэмальных умовах, але і выдатна адпачылі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.