У Іванаве адзначаюць Дзень беларускага пісьменства

Праграма мерапрыемстваў пачалася з ўрачыстай лінейкі “Пiсьменства Беларусi — крынiца культуры i духоўнасцi народа», якая адбылася ў сярэдняй школе №4. З 1 верасня рабят павіншаваў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

— Веды дапамогуць вам адкрыць шырокую дарогу ў жыццё. Разам з тым гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы. Гэта як напамін усім нам не забываць, адкуль мы родам. Трэба паважаць роднае, беларускае — у першую чаргу сям’ю, бацькоў, бацькоўскі дом, быць ўважлівымі да нацыянальнай літаратуры, роднага слова. Ідзіце з гэтым разуменнем ў вялікі свет, — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Сёння ў Іванаве адкрылася першая кнігарня “Верасень”. Яна знаходзіцца ў будынку ўнівермага. Там можна набыць класічную літаратуру, творы сучасных аўтараў, а таксама вучэбна-метадычныя дапаможнікі, канцылярскія тавары.

— «Белкніга» зрабіла ўсё магчымае, каб новы магазін стаў знакавым месцам. Важна, каб тут адчувалася цяпло і душа мастацкага слова. На мой погляд, асаблівай часткай павільёна павінен стаць раздзел з кнігамі пра родны край, — падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Пісьменнікі і паэты з 13 краін з’ехаліся ў вёску Варацэвічы, дзе праходзіць міжнародны круглый стол «Мастацкая лiтаратура як шлях адзiн да аднаго». Апоўдні ў Iванаўскiм раённым Цэнтры культуры i народных традыцый адкрылася выстава вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты «СБ. Беларусь сегодня» Алега Карповіча.

З самага ранку на вуліцах гарадка шматлюдна. Цэнтр горада – адна святочная пляцоўка. Галоўныя вуліцы перакрыя. Тут гандлююць рамеснікі, працуюць шматлікія кафэ. На плошчы Кастрычніка адкрыліся павільёны выданняў і выдавецтваў. Ёсць Нават друкарскі двор XVI стагоддзя.

Заўтра ў Іванаве пройдуць галоўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.