У дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва асаблівая ўвага надаецца новым формам работы

У дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва асаблівая ўвага надаецца новым формам работы, пошуку крэатыўных ідэй і нестандартных спосабаў навучання навыкам бяспечных паводзін і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў асяроддзі дзяцей і бацькоў.

Як вядома, дашкольнікі больш за ўсё любяць гульні і забавы. Ствараючы для іх іміджавыя куткі, пляцоўкі, дзіцячыя міні-цэнтры бяспекі, мы даем дзецям не толькі тэрыторыю для гульняў, але і магчымасць вывучаць правілы бяспечных паводзін, пазнаваць прафесію выратавальніка.

Павышэнню ўзроўню ведаў дзяцей па асновах бяспекі жыццядзейнасці паспрыяла сюжэтна-ролевая гульня “Што? Дзе? Калі?”, якая была праведзена з выхаванцамі сярэдніх груп. У ролі яе вядучага выступіла выхавальнік Тамара Бортнік.

Падчас турніра выхаванцы замацавалі веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, развівалі творчую актыўнасць, кемлівасць, дапытлівасць. Выкананне заданняў спрыяла і выхаванню сяброўскіх ўзаемін, пачуцця ўзаемадапамогі ў дзіцячым калектыве.

Пытанні для дзяцей былі падрыхтаваны работнікамі ўстановы адукацыі і інспектарам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях П.І. Купрасам, які, дарэчы, бывае частым госцем у дашкольным цэнтры.

Важна не толькі засцерагаць дзіця ад небяспекі, але і рыхтаваць яго да сустрэчы з магчымымі цяжкасцямі, фарміруючы уяўленне аб найбольш небяспечных сітуацыях, аб неабходнасці захавання мер засцярогі, прывіваючы навыкі бяспечных паводзін у побыце.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы Таццяна КАРАВАЙЧЫК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке! 

Вам может быть интересно

Комментарии отключены