У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва адкрылася выстава “Падарункі на Вялікдзень”

Вялікдзень — светлае свята, якое адзначается беларусами з даўних часоў. У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва адкрылася выстава на тэму “Падарункі на Вялікдзень” у рамках праекта “Традыцыі і абрады беларускага народа”. У выставе прымалі ўдзел бацькі і выхаванцы дашкольнага цэнтра. Усе сувеніры, змешчаныя тут, атрымаліся вельмі душэўнымі і добрымі, як і само свята Светлага Вялікадня.

Гаварыць з дзецьмі пра Вялікдзень лепш у кантэксце іншых праваслаўных традыцый беларускага народа. Знаёміць з імі лепш за ўсё, пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Але рабіць гэта трэба паступова і даступнымі дзіцяці словамі.

Стварайце вырабы з дзіцём. Менавіта працуючы разам, вы хутчэй зразумееце, як растлумачыць яму, што такое Вялікдзень. У гэты ўрачысты дзень прынята збірацца ўсёй сям’ёй за сталом, дарыць адзін аднаму велікодныя сувеніры: яйкі, кулічы і г. д. Дзецям асабліва цікава прымаць удзел у падрыхтоўцы да свята. Яны з задавальненнем дапамагаюць у гэтым сваім матулям і бабулям.

Дзякуй вялікі ўсім бацькам за актыўны ўдзел у жыцці нашага дашкольнага цэнтра! Доўгачаканыя велікодныя дні прыносяць у нашы сем’і любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца аб родных і блізкіх, быць нераўнадушнымі да чужой бяды. Няхай святло гэтай вялікай урачыстасці не згасае ў нашых сэрцах, абуджае імкненне жыць і працаваць на агульную карысць, у імя будучыні.

Калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва жадае зэльвенцам невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Таццяна КАРАВАЙЧЫК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены