У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны тыдзень прысвечаны Вялікадню

Гэтае свята мы ўсе любім з дзяцінства. Яно асветлена сонцам, яно цёплае, як свежы куліч, і яркае, як пафарбаваныя яйца ў котвары людзей іскрацца радасцю і любоўю да блізкіх. Хочацца быць лепшым, чысцейшым, дабрэйшым, хочацца абняць увесь свет.

У мэтах далучэння дашкольнікаў да народнай культуры, з дапамогай фарміравання цікавасці да традыцый праваслаўнага свята “Вялікдзень” у ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” прайшоў тэматычны тыдзень. Выхавальнікі разам з дашкалятамі на працягу тыдня рыхтаваліся да Вялікадня. Педагогі падрыхтавалі цікавыя, пазнавальныя матэрыялы на тэмы: “Народныя традыцыі велікоднага тыдня”, “Вялікія Хрысціянскія святы”. Імі былі аформленыя папкі-перасоўку для бацькоў: “Вялікдзень, Светлая Пасха”.

З выхаванцамі старшых і сярэдняй груп былі праведзены гутаркі на тэмы: “Вербніца”, “Вялікдзень”, “Як даўней людзі рыхтаваліся да свята Вялікадня”, “Навошта мы фарбуем яйкі на Вялікдзень”; “Як фарбавалі яйкі ў даўніну, каб атрымліваліся яйкі рознага колеру”, “Праваслаўны храм нашага пасёлка”, “Вялікдзень”.

Былі развучаныя народныя рухомыя гульні, звязаныя з велікоднымі традыцыямі: “Сонейка-вядзёрачка”, “Ты па крузе прайдзі, сабе сябра знайдзі”, “Катанне яек”, “Хто знойдзе больш яек?”, “Кідок”.

Дзеці з ахвотай удзельнічалі ў разгадванні загадак на тэму: “Прыход вясны. Велікодныя святкавання”, развучвалі велікодныя вершы і песні, разгядвалі ілюстрацыі і галінкі вярбы.

Не засталіся ў баку і бацькі дзяцей – прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі творчай выставы, прысвечанай Вялікадню.

03 мая адбылося галоўнае свята “Вялікдзень”, якое падрыхтавалі выхаванцы і педагогі сярэдняй групы №7.

Гаспадыня свята працягнула знаёмства дзяцей з традыцыямі і прыметамі свята. Мультыплікацыйны фільм распавёў дзецям пра сімвал Вялікадня – чырвонае яйка. гулялі гульні: “Вясёлкавае лукошка”, “Хто хутчэй прабяжыць з яечкам у лыжцы”, “Патрап у гняздо”; чыталі вершы, спявалі песні “Вялікдзень радасна сустракаем”, “Велікодная вясна”, слухалі песню “Песня анёлаў”, адгадвалі загадкі, дзеці старэйшых груп выканалі велікодны танец.

У сцэнарый свята былі ўмела ўплецены музычныя нумары і традыцыі беларускага народа святкавання Светлага Вялікадня. Свята, напоўненае народнай музыкай, народнымі песнямі, танцамі і карагодамі, выпраменьвалі цяпло і святло.

Пасля праведзенага свята дзеці наведалі выставу суменсай творчасці дзяцей і бацькоў “Падарункі на Вялікдзень”.

Рознакаляровыя яечкі і пісанкі, розныя конкурсы і спаборніцтвы, чыя гісторыя сыходзіць яшчэ ў старажытнасць – не толькі ў гэтым заключаецца Вялікдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Асноўная задача, данесці ўсю важнасць свята, кладзецца на плечы выхавальнікаў – расказаць, “што такое добра, а што такое дрэнна”, навучыць дзяцей адказваць за свае ўчынкі.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць стварэнню спрыяльнай атмасферы супрацоўніцтва сем’яў выхаванцаў і педагогаў, павышаюць цікавасць дзяцей да традыцый народнай культуры, садзейнічаюць эфектыўнаму сацыяльна-асобаснаму развіццю дашкольнікаў.

З фотаматэрыяламі свята і выставы можна пазнаёміцца на сайце нашай установы https://dcrr1-zelva.schools.by/photoalbum/796714

Музычны кіраўнік ДЦРД №1 г.п. Зэльва
Рамуальда КУРУТА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены