Ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва прайшлі тэматычныя заняткі

У Міжнародны дзень сям’і ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва прайшлі тэматычныя заняткі з выхаванцамі на тэму “Вялікі цуд – сям’я”.

Што сям’я можа даць чалавеку? На гэта пытанне дзеці знаходзілі адказы ў вершах, песнях, загадках. А потым хлопчыкі і дзяўчынкі з замілаваннем расказвалі пра сваіх родных і блізкіх, пры тым кожны стараўся даказаць, што яго сям’я самая лепшая. На жаль, у сілу склаўшыхся абставін мы не змаглі правесці музычную гасцінную, на якую б па традыцыі запрасілі матуляў і татуляў выхаванцаў. Свае фота-віншаванні і пажаданні дзеці разам з педагогамі пакінулі для сваіх родных на старонках сайта ўстановы і ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”. Жадаем усім сем’ям міру, згоды і ўзаемаразумення.

Святлана СТРЫК

Вам может быть интересно

Комментарии отключены