Сёння на Зэльвеншчыне пройдуць школьныя лінейкі

Зусім хутка Вікторыю Сасаноўскую залічаць у першы клас Князеўскай СШ. Дзяўчынка ўжо ведае амаль усе літары беларускага алфавіту – з букваром, лічы, на «ты». Дарэчы, як і астатнія яе дзесяць будучых аднакласнікаў.

Вікторыя Сасноўская

У аддзеле адукацыі адзначаюць, што сёлета сярод усіх школ раёна менавіта ў Князеўскай набіраецца самы шматлікі беларускамоўны клас (а для самой школы – самы вялікі за апошнія дзесяць гадоў!). Што сімвалічна: першы званок празвініць для 120 зэльвенскіх першаклашак 2 верасня – акурат пасля адзначэння Дня беларускага пісьменства.

Вікторыя Сасноўская

Графік правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да пачатку навучальнага года:

2 верасня

Гімназія №1 – 9:00
СШ №2 – 9:00
СШ №3 – 9:00
Галынкаўская СШ – 9:30
Каралінская СШ – 9:30
Елкаўская СШ – 9:00
Князеўская СШ – 9:00
Дзярэчынскі д/с-СШ – 9:00
Міжэрычскі д/с-БШ – 9:00
Цяглевічскі д/с-НШ – 9:00
Ялуцавічскі д/с-НШ – 9:15
Бародзічскі д/с-НШ – 9:30

Кацярына СЯРГЕЙ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены