Наталля Арочка – адна з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Саматканы цуд»

Чарговая перамога ў выхаванкі гуртка “Майстэрня рукадзелля” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва Наталлі Арочкі і яе педагога Алены Жук. Іх сумесная работа на рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд” прызнана лепшай. У бягучым навучальным годзе ў Наталлі і яе кіраўніка ўжо трэцяя перамога такога ўзроўню. На гэты раз яны зрабілі арыгінальную шкатулку, вытрыманую ў беларускім стылі. – Добра разумелі, што для ўдзелу ў такім конкурсе неабходна змайстраваць штосьці незвычайнае і крэатыўнае, – расказвае дзяўчынка. – Паступова з’явілася ідэя стварыць нешта з нацыянальным каларытам, і мы сваю задумку пачалі ўвасабляць у жыццё. – У якасці матэрыялу ў ход пайшлі звычайная фанера і драўніна, – дапаўняе Алена Уладзіміраўна. – Мы аздобілі выраб з дапамогай камбінаванай вышыўкі крыжыкам і гладдзю. Праца гэта даволі карпатлівая, на ўвесь працэс спатрэбілася каля месяца. Старанні творчага дуэта не прайшлі дарма. Экспертная ка-місія конкурсу вылучыла зэльвенскую шкатулку сярод іншых вырабаў таленавітых майстроў краіны. Наталля Арочка і Алена Жук узнагароджаны дыпломам, а іх работа заняла ганаровае месца ў віртуальнай галерэі, створанай на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.by Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.