Трехкратное счастье учительницы

Трехкратное счастье учительницы

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г.п.Зэльва, якая падрыхтавала некалькі пераможцаў і прызёраў раённай і абласной алімпіяд, чые вучні лёгка паступаюць на абраныя спецыяльнасці. Жонка. Маці двух сыноў. Партрэт гэтай абаяльнай жанчыны занесены на раённую Дошку гонару. Усё гэта пра яе, Маргарыту Урбановіч.  

– Калі мне патэлефанавалі з райвыканкама, – пачынае размову Маргарыта Міхайлаўна, – і сказалі, што мой партрэт будзе на раённай Дошцы гонару, першай рэакцыяй было здзіўленне і нейкая разгубленасць. Я нават не ведала, што адказаць. Толькі потым зразумела: гэта прыемная падзея – прэстыж не толькі для мяне, але і для ўсёй гімназіі. 

У дзяцінстве ўсе гульні маёй суразмоўцы былі толькі ў школу. На ўроках яна з захапленнем глядзела на настаўнікаў: якія яны разумныя і столькі ведаюць.  Здавалася, што гэта людзі з іншай планеты, што ў іх усё па-іншаму і быць такой жа – нерэальна. А прайшоў час – сама стала педагогам. Спачатку працавала ў СШ №3. Потым перайшла ў гімназію. 

Тое, што наканавана чалавеку, нельга ні на кані аб’ехаць, ні на самалёце абляцець, –  ці то жартам, ці то ўсур’ёз гаворыць Маргарыта Міхайлаўна. Свайму лёсу жанчына дзякуе як мінімум тройчы: за добрага і любячага мужа, за аднаго, а потым і другога сына. Яе мужчыны і ёсць тая каменная сцяна, аб якой так марыць кожная з нас…

Дарэчы, пра простае жаночае шчасце педагог разважае так: 

– Ніколі не разумела жанчын-ныцікаў: “Якая ж я няшчасная!..” Магчыма, ім падабаецца, калі іх шкадуюць. Не, даражэнькія мае, кожная з нас – шчаслівая. Усё залежыць ад таго, як мы сябе ўспрымаем. І нават у самыя цяжкія хвіліны сядзьце і добра падумайце. Калі я была на курсах, прагульвалася са знаёмымі па вуліцы, а наперадзе ішла дзяўчына-інвалід. Раптам яна ўпала і не змагла падняцца. Мы ёй дапамаглі, і я падумала: “Божа, якая я шчаслівая! Я ж магу хадзіць, бегаць, танцаваць”. Або падыходзіць да мяне сын і кажа: “Мама, у цябе заўсёды ўсё такое смачнае – што б ты ні прыгатавала ”. Ці калі муж раніцай 8 Сакавіка раненька ўстане і  прыгатуе сняданак, нават самы просты. Гэта і ёсць наша жаночае шчасце.

Яшчэ мая новая знаёмая падзялілася, што любіць…футбол. Жартуе, што, калі жывеш з трыма заядлымі фанатамі, хочаш не хочаш, сам захопішся ім. Футбольныя матчы па тэлевізары глядзяць усёй сям’ёй, як жа інакш. У Маргарыты Міхайлаўны нават ёсць любімыя каманды з су-светным іменем, але з’яўляецца балельшчыцай толькі сваёй нацыянальнай зборнай. 

…Гэта жанчына мае ўсё для таго, каб быць шчаслівым чалавекам. Разумныя дзеці,  муж, павага людзей і аўтарытэт сярод калег і сваіх вучняў. Дарэчы, верагоднасць таго, што ў памяці апошніх такая настаўніца застанецца, вялікая! – падумала я, развітваючыся з Маргарытай Міхайлаўнай…

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.