Традиции и новации — путь потребкооперации

Традиции и новации - путь потребкооперации

З прыўзнятым настроем сустракае прафесійнае свята калектыў Зэльвенскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. І для гэтага ёсць усе падставы. Сёлета, як і на працягу апошніх гадоў, зэльвенскія кааператары працуюць выдатна: паспяхова выконваюць планавыя паказчыкі, нарошчваюць тавараабарот і выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі. Па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за мінулы год філіял у чарговы раз заняў першае месца ў сістэме Гро-дзенскага аблспажыўтаварыства і на ўрачыстым мерапрыемстве кааператараў Гродзеншчыны, пры-свечаным прафесійнаму святу, быў узнагароджаны Дыпломам I ступені.

Зэльвенскі філіял Гродзенскага абл-спажыўтаварыства  –  гэта шматгалі-новая кааператыўная структура, якая ажыццяўляе гандлёвую і нарыхтоўчую дзейнасць, грамадскае харчаванне ў рэгіёне і выпускае ўласную прадукцыю, аб’ядноўвае 8 тысяч пайшчыкаў, забяспечвае занятасць больш за 400 чалавек. Нягле-дзячы на некаторыя праблемы, філіял стабільна развіваецца, прапаноўвае новыя віды паслуг і па-ранейшаму застаецца канкурэнтаздольным. Тут плануюць на будучыню, робяць стаўку на моладзь, яе прафесіянальны рост.

 

Фактары поспеху 

Традиции и новации - путь потребкооперации

 

– Для нас галоўнай задачай, – расказвае дырэктар філіяла Таіса Жэлкоўская,– было і застаецца паляпшэнне якасці абслугоўвання насельніцтва, развіццё гандлёвай сеткі, пашырэнне асартыменту тавараў, нарошчванне аб‘ёмаў выпуску разнастайнай прадукцыі. Па выніках работы за 5 месяцаў бягучага года нам таксама ўдалося забяспечыць станоўчую дынаміку па павелічэнні колькасці выпускаемай уласнай прадукцыі і рэалізава-ных тавараў. Рознічны тавараабарот склаў 43 мільярды 740 мільёнаў рублёў               (126%). Выпушчана прамысловай прадук-цыі больш чым на 10 мільярдаў рублёў. Працуем рэнтабельна і з прыбыткам.

 Асноўным відам дзейнасці філіяла з’яўляецца рознічны гандаль, сетка якога ахоплівае ўсе населеныя пункты. Задавальняюць патрэбы насельніцтва 58 магазінаў, з іх 43 – у сельскай мясцовасці. Для абслугоўвання маланаселеных пунктаў выкарыстоўваюцца тры аўтамага-зіны, якія дастаўляюць вяскоўцам свежыя прадукты і тавары першай неабходнасці. 

У сістэме грамадскага харчавання функцыянуе 9 спецыялізаваных аб’ектаў. Самыя буйныя з іх – рэстаран “Зальвянка” і магазін “Кулінарыя”. Рознічны тавараабарот за пяць месяцаў склаў амаль 5 мільярдаў рублёў, што вышэй за мінулагодні паказчык.  

Прамысловасць філіяла прадстаўлена ўчасткамі па выпуску хлебабулачных, каўбасных і кандытарскіх вырабаў. Асартымент прадукцыі пастаянна абнаўляецца і карыстаецца попытам не толькі ў спажыўцоў раёна,  але і іншых рэгіёнаў.

Для нарыхтоўчай дзейнасці ёсць два прыёмныя пункты, сучаснае гародніна-бульба-садавінасховішча, халадзільнікі і інш. Нарыхтоўкамі займаюцца таксама гандлёвыя прадпрыемствы. З пачатку года ў насельніцтва закуплена  рознай сыравіны на 2 мільярды 190 мільёнаў рублёў. 

Аўтапарк філіяла налічвае 35 аўтама-біляў. Работнікі гэтага структурнага падраз-дзялення забяспечваюць надзейную і своечасовую дастаўку тавараў, прадукцыі ў гандлёвыя кропкі, а таксама сыравіны ад насельніцтва на нарыхтоўчыя базы.

– Нашай паспяховай дзейнасці,– адзначае Таіса Аркадзьеўна,– садзейнічае ўдасканаленне добра зарэкамендаваў-шых сябе форм і метадаў работы з насельніцтвам, укараненне ў вытворчасць новых сучасных тэхналогій. Пакупнікоў у гандлёвыя кропкі прыцягваем шляхам продажу ў крэдыт, зніжэння цэн на некаторыя групы тавараў, прадстаўлення 9–15-працэнтных скідак для поўных пайшчыкаў, правядзення розных акцый. Пастаянна ажыццяўляецца ўнутрысістэм-нае пераразмеркаванне тавараў у гандлёвай сетцы, вулічны гандаль, асабліва ў час масавых мерапрыемстваў, свят і кірмашоў.

 Мы добра разумеем, што без развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, абнаўлення і пераабсталявання гандлёвых і вытворчых памяшканняў, укаранення сучасных форм абслу-гоўвання немагчымы рух наперад. Таму большую частку сваіх даходаў накіроўваем на гэтыя мэты.

Згодна з планам праводзім рэканструкцыю гандлёвых кропак як у Зэльве, так і на раёне. Сучасны выгляд пасля праведзеных рамонтных работ набыў магазін №3 ў г.п.Зэльва. Тут  устаноўлена новае тэхналагічнае і ха-ладзільнае абсталяванне, што дазволіла павялічыць тавараабарот. Засталося добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол гэтай гандлёвай кропкі. Вядзецца рэканструкцыя кафэ па вуліцы 17 Верасня, якое пасля адкрыцця атрымае назву “Ганненскі падворак”. Плануем да 2015 года правесці рэканструкцыю  магазінаў у аграгарадку Князева, вв. Ляхавічы і Ялуцавічы.

 

Галоўнае багацце – выдатныя кадры  

Традиции и новации - путь потребкооперации

 

Сумленна працаваць і прадбачыць вынік сваёй дзей-насці – залог поспеху як асобна ўзятага спецыяліста, так і структуры ў цэлым. Адміністра-цыя і прафсаюзная арганізацыя філіяла пастаянна клапоцяцца аб паляпшэнні ўмоў працы работнікаў. Акрамя заработнай платы і прэмій, аказваецца матэрыяльная дапамога ў сувязі з выхадам на пенсію, юбілеем, вяселлем, нараджэннем дзіцяці і г.д. Кожны год з нагоды прафесійнага свята перадавікі вытворчасці атрымліваюць узнагароды. Заахвочваюцца работнікі і мараль-на – партрэты лепшых з лепшых заносяцца на Дош-ку гонару філіяла. Кіраў-ніцтва клапоціцца аб падрыхтоўцы кваліфіка-ваных  спецыялістаў. У вышэйшых навучальных установах цяпер вучацца 12 чалавек і 5 – у кале-джах. 

Асвоіцца на рабочым месцы і настроіцца на патрэбную хвалю маладым дапамагаюць вопытныя спецыялісты, якія складаюць касцяк філіяла. У дадатак да сваіх прафе-сіянальных талентаў яны яшчэ і выдатныя настаўнікі. Перадаюць веды і напрацаваны вопыт маладым работнікам бухгалтар Марыя Іголка, начальнік гандлёвай службы Ірына Цімохіна, начальнік аўтатранспарту Іван Патаповіч, прадавец магазіна в.Бародзічы Раіса Сяргей, буфетчыца Алена Малышка і многія іншыя. 

Вялікая ўвага ўдзяляецца прывіццю членам калектыву навыкаў здаровага ладу жыцця. Аб гэтым сведчаць паспяховыя выступленні спартсменаў на розных спаборніцтвах. У конкурсе на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы сярод арганізацый Гродзенскай вобласці па выніках мінулага года калектыў філіяла заняў трэцяе месца. 

У паспяховай і стабільнай дзейнасці прадпрыемства заслуга многіх работнікаў і вытворчых падраздзяленняў. Кіраўнік філіяла задаволена работай сваіх намеснікаў Алены Каранец, Людмілы Валюк. Добрасумленна працуюць калектывы ўчасткаў хлебабулачных, кандытарскіх і каўбасных вырабаў, магазінаў “Куліна-рыя” (в.а. загадчыцы Вольга Голуб), “Родны кут” (Надзея Карпей), в.Міжэрычы (Яніна Шэйка), загадчыцы магазінаў в.Залацеева Людміла Альховік,  в.Вост-рава Алена Шкнай.

Традиции и новации - путь потребкооперации

 

Высокім прафесійным майстэрствам вызначаюцца загадчыца вытворчасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў Таццяна Куцко, майстар-пекар Таццяна Дубовая, якая занесена на раённую Дошку гонару, повар Алена Пацалуйка, рабочая па вырабе мясных паўфабры-катаў Крысціна Рыбак.  Адказна ставяцца да справы і своечасова дастаўляюць тавары ў розныя гандлёвыя кропкі вадзіцелі Эдуард Плаўскі, Генрых Азерскі, Дзмітрый Байбус, Аляксандр Зыкаў, Аляксандр Конюх, Іван Кароль, Анатолій Вярстак, Яўгеній Калюта.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.