Торжество, посвященное Дню милиции, прошло в Зельве

Традыцыйна ў першыя дні вясны супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сёлета яно супала са знамянальнай датай – 95-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі.

 

Торжество, посвященное Дню милиции, прошло в Зельве  


З нагоды свята ў раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае ахоўнікам правапарадку. У пачатку мерапрыемства быў паказаны відэафільм, галоўнымі героямі якога сталі прадстаўнікі зэльвенскай міліцыі. Затым з прафесійным святам усіх супрацоўнікаў РАУС павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў В.У.Мірончык. У сваім выступленні ён адзначыў станоўчыя вынікі работы раённай міліцыі ў барацьбе са злачыннасцю, ахове правапарадку, падзякаваў за самаадданую службу, прафесіяналізм, пажадаў супрацоўнікам мужнасці, новых поспехаў і дасягненняў. Лепшым супрацоўнікам былі ўручаны ўзнагароды, а РАУС – каштоўны падарунак (тэлевізар).
Са святам супрацоўнікаў і ветэранаў міліцыі павіншаваў в.а. начальніка РАУС В.І.Баранаў. Ён уручыў капітанскія пагоны інспектару крымінальнай выканаўчай інспекцыі Т.С.Шостак. Лепшыя міліцыянеры былі адзначаны граматамі, атрымалі падзяку ад кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў.
Радасны настрой ахоўнікам правапарадку стварылі работнікі раённага Дома культуры, якія падрыхтавалі святочную канцэртную праграму.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.