Тема дня: интегрированная библиотека

Раённы семінар работнікаў публічных і школьных бібліятэк, які прайшоў у раёне, меў на мэце абмеркаванне асаблівасцей дзейнасці ўстаноў у сучасных умовах. У рабоце семінара прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, начальнікі аддзелаў адукацыі Сяргей Лойка і культуры Галіна Раманчук, бібліятэкар раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Галіна Данік. Удзельнікі мерапрыемства наведалі бібліятэкі СШ №2 г.п.Зэльва і Дзярэчын-скага дзіцячага сада-СШ, Елкаўскую сельскую бібліятэку.

Адкрываючы работу семінара, Валянцін Семяняка падкрэсліў, што агульная задача, якая стаіць сёння перад работнікамі як публічных, так і школьных бібліятэк – прапаганда кнігі і чытання. Па-спрыяць гэтаму павінен шэраг разнастайных культурных мерапрыемстваў, праводзімых ва ўстановах. Не сакрэт, што прывабіць сёння ў бібліятэку дарослае насельніцтва намнога складаней, чым дзяцей, таму работнікам публічных і школьных бібліятэк у гэтым пытанні неабходна аб’яднаць свае намаганні, прадумаць новыя формы работы з наведвальнікамі.

Чытанне –

з дашкольнага

ўзросту

Як далучыць дзяцей да чытання? Адказ на гэта пытанне пастаралася даць у сваім выступленні загадчык дзіцячай раённай бібліятэкі Марыя Сітко. Каб чытанне прыносіла дзецям задавальненне, у бібліятэцы выкарыстоўваюцца электронныя ма-тэрыялы, прапануюцца аудыё-запісы твораў, прагляд слайдаў, вядзецца абмеркаванне прачытанага. Школьнікі з задавальненнем прымаюць удзел у тэатралізаваных пастаноўках твораў дзіцячых пісьменнікаў, віктарынах, турнірах, літаратурных падарожжах у форме гульні. Станоўчыя вынікі прыносіць і прынцып “Чытанне – праз узнагароду”. Распрацоўваюцца і выдаюцца рэкламныя лісткі і буклеты, праводзяцца акцыі. Своеасаблівай візітнай карткай з’яўляюцца кніжныя выставы, якія пастаянна абнаўляюцца навінкамі літаратуры. Паспяхова працуе лялечны гурток “Вясёлка”, у рабоце якога дзеці прымаюць не толькі актыўны ўдзел, але і дапамагаюць у афармленні дэкарацый, пашыве лялек. Для развіцця творчых здольнасцей вучняў працуе аматарскае аб’яднанне “Чамучкі”. Шмат увагі бібліятэкары ўдзяляюць выяўленню літаратурна адораных дзяцей. У мінулым годзе выда-дзены зборнік вершаў “Нашы першыя сцяжынкі”. Наладжана цесная сувязь з настаўнікамі пачатковых класаў і класнымі кіраўнікамі школ пасёлка.

Разам з тым адзначалася, што недастаткова ўвагі ўдзяляецца рабоце з дзець-мі, якія наведваюць да-школьныя ўстановы. Перад бібліятэкарамі пастаўлена задача актывізаваць работу ў гэтым накірунку, прымяняючы розныя формы і метады.

Прыярытэт –

літаратуры

на роднай мове

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Валянціна Масюк падзялілася вопытам работы па прапагандзе сярод чытачоў цэнтральнай бібліятэкі твораў беларускай літаратуры. Трэба сказаць, што попыт на гэтыя кнігі значна павялічыўся. Фонд беларускай літаратуры пастаянна папаўняецца, пры тым напрамую праз беларускія выдавецтвы. Паступае шмат серыйных выданняў, выданняў на электронных носьбітах, якія знайшлі свайго карыстальніка і сталі добрай дапамогай у вучобе і працы. Выкарыстоўваючы інфармацыйны і кадравы патэнцыял, бібліятэка арганізуе разнастайныя формы масавай работы. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з калектывамі школ, склалася пэўная сістэма работы з настаўнікамі і вучнямі, накіраваная на паглыбленае вывучэнне беларускай літаратуры.  Біб-ліятэкары сумесна з вучнямі абмяркоўваюць пытанні выкарыстання роднай мовы ў паўсядзённым жыцці, адносіны насельніцтва да беларускай мовы і кніг, запатрабаванасць беларускамоўнай літаратуры. Багацце кніжнага фонду дэманструецца праз тэматычныя і прысвечаныя знамянальным датам кніжныя выставы, выставы-прагляды. У рамках края-знаўчай работы ладзяцца сустрэчы са знакамітымі землякамі. На пасяджэннях клуба для людзей сталага ўзросту “Восень жыцця” праводзяцца агляды беларускіх перыядычных выданняў. Штогод бібліятэка выпускае памяткі чытачу, рэкамендацыйныя спісы літаратуры, бібліяграфічныя даведнікі, зборнікі вершаў мясцовых паэтаў. У ходзе семінара прагучала прапанова бібліятэкарам цэнтральнай бібліятэкі наладзіць цесную ўзаемасувязь з сельскімі і школьнымі бібліятэкарамі, разгарнуць сумесную выдавецкую дзейнасць.

 

Стаўка –

на сучасныя

тэхналогіі

Высокі ўзровень прафе-сіяналізму павінен мець спецыяліст любой установы. Адным са шляхоў павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў з’яўляецца пастаяннае знаёмства са спецыяльнай літаратурай. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Вольга Камякевіч пазнаёміла сваіх калег з метадычнай літаратурай, а таксама артыкуламі з перыёдыкі, якія заслугоўваюць увагі. Тым больш, што прапанаваная літаратура – добры памочнік у рабоце бібліятэкараў як публічнай, так і школьнай бібліятэк. Для таго, каб аператыўна знаходзіць неабходную чытачу інфармацыю, бібліятэкары працуюць з электроннымі каталогамі – Вольга Камякевіч пазнаёміла прысутных з правіламі іх карыстання. Перад бібліятэкарамі пастаўлена задача  авалодаць аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай “ALIS” і праводзіць абслугоў- ванне чытачоў праз праграмы “Рэгістрацыя” і “Абслугоў-ванне”.

Аб прымяненні сучасных тэхналогій у дзейнасці ін-фармацыйна-бібліятэчнага цэнтра расказала намеснік дырэктара СШ №2 г.п.Зэльва Ганна Раўко. Вучні і работнікі школы маюць магчымасць выходзіць у інтэрнэт, карыстацца электроннай поштай, працаваць з электроннымі падручнікамі, часопісамі, энцыклапедыямі, развіваючымі і адукацыйнымі праграмамі. Дзякуючы інтэрнэт-тэхналогіям стала магчымай арганізацыя новых форм творчай, камунікатыўнай дзейнасці школьнікаў. Сумеснымі намаганнямі вучняў і настаўнікаў створаны віртуальныя кабінеты беларускай мовы і літаратуры, хіміі, метадычны кабінет. Кожны педагог мае электроннае партфоліа. Выкарыстанне матэрыялаў электроннага інфармацыйна-метадычнага цэнтра значна спрашчае пошук нарматыўных дакументаў, планаванне выхаваўчай работы, падрыхтоўку мера-прыемстваў з мультымедыйным суправаджэннем, правядзенне бацькоўскіх сходаў. Камп’ютарызацыя школы і бібліятэкі дазволіла вучням павысіць вынікі выступленняў на конкурсах, алім-піядах, паспяхова здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне. Перад калектывам школы пастаўлена задача распрацаваць сайт школьнай бібліятэкі, які аб’яднае праекты вучняў, творчыя работы, метадычныя напрацоўкі. Бібліятэкар школы Жана Русак правяла ў ходзе семінара практычныя заняткі з калегамі па выкарыстанні праграмнага комплексу “Бібліо
Граф”.

Алена Дзянішчык, бібліятэкар Елкаўскай СБ, на прыкладзе сваёй установы паказала, як можна арганізаваць работу па прадастаўленні сельскаму чытачу па-слуг з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Запыты наведвальнікаў дапамагае вырашаць медыяцэнтр і цэнтр прававой інфармацыі. Попытам карыстаецца інфармацыя на электронных носьбітах, магчымасць выйсці ў інтэрнэт.

 

Плюсы і мінусы інтэграванай

бібліятэкі

У  мінулым годзе на базе Дзярэчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы была адкрыта інтэграваная бібліятэка: яна аб’яднала ў сабе школьную і сельскую біблія-тэкі. Гэта быў чарговы крок у аптымізацыі бібліятэчнай сеткі раёна. Як адзначыла бібліятэкар Тамара Жак, зліццё фондаў дазволіла не толькі колькасна, але і якасна палепшыць фонд бібліятэкі, што паспрыяла поўнаму задавальненню запытаў чытача. Для папулярызацыі чытання і прапаганды кнігі выкарыстоўваюцца розныя формы работы з чытачамі: індывідуальныя, групавыя, урочнае ўзаемадзеянне, пазакласная работа. Размяшчэнне бібліятэкі на базе адукацыйнай установы дазволіла ахапіць абслугоўваннем усіх вучняў і настаўнікаў. У той жа час выклікала некаторае змяншэнне колькасці наведвальнікаў з ліку сель-скіх жыхароў. Таму спецыялістам неабходна прааналізаваць работу ўстановы і знайсці новыя формы работы як з дзіцячым, так і дарослым чытачом.

У ходзе работы семінара бібліятэкары прыйшлі да агульнай высновы: працаваць у цеснай сувязі неабходна і далей. Пастаўлена задача павысіць якасць абслугоўвання карыстальнікаў шляхам выкарыстання камп’ютарных праграм, распрацаваць планы сумесных мерапрыемстваў публічных і школьных бібліятэк, працягваць практыку абмену метадычнай літаратурай, наладзіць выдавецкую дзейнасць.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.