Такие моменты — настоящее счастье

Такие моменты - настоящее счастье

Чарговы візіт маладых інвалідаў з Дзятлаўскага раёна на Зэльвеншчыну адбыўся якраз напярэдадні Дня святога Валянціна. Такія сустрэчы наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў сталі ўжо традыцыйнымі. 

Ні стомленасць, ні дрэннае надвор’е не маглі зменшыць радасці ад сустрэчы.

Дарагіх гасцей гаспадары віталі літаральна з парога… раённага Дома культуры. Тут іх чакала забаўляльная праграма і мноства сюрпрызаў.

Для пачатку (дзеля справядлівасці) праверылі, ці ўсе ў зале закаханыя. Як аказалася, гэта пачуццё знаёма кожнаму – дзеці любяць бацькоў, бацькі – дзяцей, хтосьці любіць жывёл, нехта – кнігу, многія любяць кінафільмы і шакалад…

А як справа з сапраўднымі пачуццямі? Гэта і спрабавалі высветліць вядучыя мерапрыемства. Сфарміраваць з прысутных у зале маладых лю-дзей закаханыя пары ім удалося за лічаныя хвіліны. Многія юнакі і дзяўчаты добраахвотна ішлі на “любоўны фронт”, дзе іх чакалі няхітрыя выпрабаванні.

– У нашым аддзяленні ёсць свае Рамэо і Джульета, – паведаміла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў г. Дзятлава Валянціна Саламевіч. – На ўсіх мерапрыемствах маладыя людзі трымаюцца разам – танцуюць, удзельнічаюць у конкурсах, у паўсядзённым жыцці тэлефануюць адзін аднаму і выказваюць шчырую сімпатыю.

Такие моменты - настоящее счастье

Сапраўды, магчымасці могуць быць абмежаванымі, а каханне не ведае межаў і перашкод. Удзельнікі конкурснага марафону зрабілі ўсё, каб даказаць гэта. Хлопцы насілі дзяўчат на руках, адорвалі іх кампліментамі, прадстаўніцы прыгожага полу спрабавалі зразумець сваіх абраннікаў без слоў, вучылі іх тонкасцям кухоннай справы. У перапынках паміж конкурсамі ўсе разам спявалі і танцавалі. Ды так захапіліся, што і не заўважылі, як да іх завітаў гаспадар вечара святы Валянцін. Ён і вызначыў лепшую пару. Пераможцаў узнагародзілі сувенірнымі падарункамі і бурнымі апладысментамі. Як і ўсіх удзельнікаў свята. Асобна павіншавалі Алену Панкевіч, якая напярэдадні сустрэчы адзначыла свой дзень нараджэння.

Пасля ўсе дружна адправіліся ў аддзяленне, дзе маладых людзей чакалі смачны абед і салодкія пачастункі (аб гэтым, дарэчы, па-клапаціўся дырэктар магазіна “Міля” Іосіф Даўкшыс). Бацькі парадавалі дзяцей хатняй выпечкай і чарговай серыяй падарункаў.

– Такія сустрэчы вельмі збліжаюць маладых людзей, – гаворыць Валянціна Саламевіч. – Пасля яны доўга жывуць успамінамі і жаданнем убачыцца зноў.

На гэты раз наведвальнікі аддзяленняў не хацелі нават развітвацца. Усё адцягвалі момант расставання, не верылі, што свята падышло да завяршэння.

– Нашы дзеці не проста сябруюць. Мы, можна сказаць, ужо парадніліся, – расказвае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў г.п. Зэльва Таццяна Мананнікава. – Важна, што падчас такіх сустрэч знаёмяцца і бацькі. Яны могуць абмяняцца парадамі, абмеркаваць             агульныя праблемы.

Такие моменты - настоящее счастье

На жаль, як паведаміла Таццяна Міхайлаўна, з-за праблем з транспартам не ўсе жадаючыя могуць паехаць у госці. Затое ў сябе прыняць  сяброў нашы наведвальнікі заўсёды гатовыя. 

Летам зэльвенцаў за-прасілі ў Дзятлава для ўдзелу ў турыстычным паходзе. У Год гасціннасці гэта даволі актуальна.  Але нагода візіту яшчэ і ў тым, што для людзей з абмежаванымі магчымасцямі сустрэчы з сябрамі – жыццёвая неабходнасць. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.