Святы абавязак вясковага старасты

880 Пра Івана Траццяка з в.Крамяніца Дольная Крамяніцкага сельсавета гавораць як пра чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі. Ужо шмат гадоў ён з’яўляецца старастай гэтага населенага пункта. Старшыня сельвыканкама Аляксандр Дзерачэнік расказаў, што на яго падначаленай тэрыторыі пражывае больш за 2500 чалавек. Многія рашэнне сваіх надзённых пытанняў шукаюць у яго кабінеце. А вось жыхары вёскі Крамяніца Дольная спачатку звяртаюцца да свайго старасты. Іван Траццяк у курсе ўсіх спраў аднавяскоўцаў, аператыўна рэагуе на іх звароты і просьбы. Нягледзячы на тое, што размяняў дзявяты дзясятак, яго жыццёвай энергіі і аптымізму можна толькі пазайздросціць. У свой час менавіта па ініцыятыве Івана Аляксандравіча на ўскрайку вёскі быў устаноўлены помнік загінуўшым у гады вайны землякам. З той пары прайшло больш за тры дзесяцігоддзі. Увесь гэты час з ранняй вясны і да позняй восені дзякуючы старасце тэрыторыя помніка знаходзіцца ў ідэальным стане: усюды парадак і чысціня, радуюць вока рознакаляровыя кветкі і беластволыя бярозкі. –Я быў падлеткам, калі фашысцкія самалёты прыляцелі бамбіць чыгунку, –успамінае Іван Траццяк. – Помню тую раніцу настолькі яскрава, нібы гэта было ўчора. У бок Ваўкавыска ішоў доўгі састаў, на вагонах якога былі надпісы “Пшаніца”, “Ячмень” і г.д. Ад разрываў варожых снарадаў вагоны сыходзілі з рэльсаў. Невыносна было гля-дзець, як усё дабро, здабытае працавітымі рукамі людзей, узлятала ў паветра, а потым змешвалася з зямлёю. – Калі ў наш зэльвенскі край прыйшлі немцы, – працягвае Іван Аляксандравіч, – яны застаўлялі лю-дзей канваіраваць чыгунку. Расстаўлялі прыкладна праз сто метраў адзін ад аднаго. І калі на пэўным участку састаў сыходзіў з рэльсаў, расстрэльвалі тых, хто не даглядзеў сваю “стомятроўку”. Са слязамі на вачах Іван Траццяк успамінае шавуліцкую трагедыю. Ён у той дзень пасвіў кароў непадалёку вёскі ва ўрочышчы Палюхі. Бачыў, як немцы выганялі з хат людзей, як паставілі ля аднаго рова жанчын і дзяцей, ля другога – мужчын… Аўтаматныя чэргі да гэтых пор пранізваюць сэрца. А яшчэ ўзгадаў, як заходзілі да бацькоў за хлебам партызаны, калі рухаліся ў накірунку Ваўкавыска. Вядома ж, памяць захавала і тыя моманты, калі савецкая армія пераможна ішла на захад. Перажыў Іван Аляксандравіч ваеннае ліхалецце. Цяпер сваім святым абавязкам лічыць стараста кожную раніцу прыходзіць да помніка і наводзіць там парадак. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.