Свята рамёстваў – радасць для беларускай душы

869 Беларускія народныя песні і побытавыя танцы, людзі ў нацыянальных касцюмах, узоры мастацтва нашых продкаў – усё гэта можна было ўбачыць на свяце рамёстваў у аграгарадку Дзярэчын. Арганізатары сапраўды відовішчнага мерапрыемства – работнікі мясцовага Дома культуры і раённага Дома рамёстваў – паклапаціліся аб тым, каб гледачы атрымалі мноства ўражанняў. Кожны, хто знайшоў час і прыйшоў на свята, не пашкадаваў. Яшчэ здалёк чулася добрая нацыянальная музыка, а цэнтр Дзярэчына ператварыўся ў суцэльную выставу вырабаў традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў – ткацтва, салома-пляцення, вышыўкі, разьбы па дрэве. Гледзячы на гэтыя шэдэўры, прыбраныя вяскоўцы, якія завіталі на свята цэлымі сем’ямі, быццам з дапамогай машыны часу перанесліся на некалькі стагоддзяў назад у беларускае мінулае. 872 Свята ўдалося, і гэта прызналі ўсе. Асабліва прыцягваў увагу горад майстроў. Тут можна было не толькі захапіцца непаўторнымі рэчамі, зробленымі рукамі мясцовых умельцаў, але і самім паспрабаваць вышыць узор ці пасядзець за тагачасным ткацкім станком. Балазе, дапамагалі ў гэтым запрошаныя на свята майстрыхі і майстры. Сярод іх Зінаіда Максімік з Крывіч, Марыя Горбач з Залацеева, Людміла Херкова, якая спецыяльна прыехала з Аляксандраўшчыны ў Дзярэчын – на сваю малую ра-дзіму. Гаворка ішла і пра вышывальшчыцу Зінаіду Шабунька. Пад чароўнымі сцяжкамі яе іголкі нямая тканіна ажывае і гаворыць. Тое ж самае можна сказаць і пра работы дзярэчынскіх жыхарак Марыі Зімы, Ніны Скібы і Алены Гарбацэвіч. Са-праўдны майстар-клас па ткацтве беларускіх паясоў паказала дырэктар раённага Дома рамёстваў Ала Сідорык, а дапамагала ёй у гэтым яе вучаніца Анге-ліна Абрамчык. Разбягаліся вочы і ад вырабаў кіраўнікоў гурткоў па вышыўцы крыжыкам і саломапляценні Веры Жылко і Ліліі Амельянчык. 868 Словы захаплення гучалі і ў адрас рэзчыкаў па дрэве: Міхаіла Грынцэвіча з Крывіч і дваіх майстроў-самавучак Аляксандра Карповіча і Валерыя Фіцінскага з Дзярэчына. Звычайным нажом яны ствараюць такія рэчы, што дзіву даешся. Знайшлося месца на выставе і работам лозапляцельшчыц з Залацеева Ірыны Наумчык і Дзіяны Вішнеўскай. Пашанцавала публіцы ўбачыць і калекцыю нацыянальнага адзення, а таксама стаць сведкамі жартаўлівых інсцэніровак, гульняў і конкурсаў, бо якое гэта беларускае народнае свята без гумару?! Песні народных ансамбляў “Славяначка” са Слонімскага раёна і “Званочкі” Дзярэчынскага ЦДК, вясёлая гамонка і звонкі смех разносіліся па-над вёскай аж да самага вечара. І, здавалася, гэта свята яшчэ больш зблізіла людзей, якія шмат гадоў жывуць і працуюць побач. 870 Ірына МІКЛАШЭВІЧ. Фота Алены ГАРБАЦЭВІЧ. 871

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.