Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, або Багач, сёння адзначаюць каталіцкія вернікі

Як і штогод, прыхаджане зэльвенскага касцёла Святой Тройцы прыйшлі ў храм на ўрачыстую Імшу, каб памаліцца і падзякаваць за шчодры ўраджай.

Падчас Літургіі ксёндз Ігар Мутрук адзначыў, што ў Новым Запавеце змяшчаецца няшмат звестак аб жыцці Багародзіцы. Вядома, што яе бацькамі былі Ёакім і Ганна. Яны дажылі да сталага ўзросту, аднак дзяцей не мелі. Нарэшце малітвы былі пачуты – анёл абвясціў мужу з жонкай радастную вестку, што ў іх народзіцца дачка Марыя, якой наканавана стаць маці Божага Сына.

Многія парафіяне прыносілі ў касцёл збожжа. Ядвіга Вялічка, напрыклад, расказала, што асвечанае зерне выкарыстоўваецца для пасадкі новага ўраджаю. Таксама Ядвіга Іванаўна падкрэсліла, што Багач – вялікае свята, у гэты дзень забараняецца цяжка працаваць. “Каб вы былі багатыя, як гэта восень!” – пажадала, развітваючыся, жанчына.

Наталля МАЦЮК

Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. Вера Ивановна says

    В этом году осень ботатым урожаем одарила людей.

  2. Светлана says

    Особенно картошка

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.