Свята душы

2306 У мінулую нядзелю ў касцёле Святой Тройцы г.п.Зэльва маленькія вернікі прымалі Першую Святую Камунію. Гэта падзея стала сапраўдным святам душы для хлопчыкаў і дзяўчынак, іх родных і блізкіх, а таксама ўсіх прыхаджан. Да сакраманту дзеці рыхтаваліся на працягу трох гадоў: вучылі малітвы, катэхізіс, здавалі экзамен, імкнуліся пазнаць Іісуса Хрыста і наблізіцца да яго. Падчас Святой Імшы юныя католікі ўрачыста паабяцалі і далей наведваць касцёл і ўрокі рэлігіі, рабіць падарункі Богу – добрыя ўчынкі. Сакрамант Першай Камуніі дзеці атрымалі з рук ксяндза Яцка Маркеля. Святар павіншаваў іх з гэтай знамянальнай падзеяй у жыцці кожнага хрысціяніна, бацькоў заклікаў быць годным прыкладам веры для сваіх дачок і сыноў. 2307 Напрыканцы богаслужэння прагучалі словы шчырай удзячнасці ад бацькоў ксяндзу Яцку і арганістцы Таццяне Карозе за духоўнае выхаванне падлеткаў. У панядзелак пачаўся Белы тыдзень. Штодня першакамунійныя дзеці ў белым адзенні будуць хадзіць на Святую Імшу. Белы тыдзень – гэта падзяка Пану Богу за атрыманыя сакраманты. Наталля Мацюк.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.