Свое первое богослужение в кремяницком костеле святого Юрия провел молодой ксендз Павел Скуба

 

ксёндз Павел 335

Сваю першую Імшу ў крамяніцкім касцёле святога Юрыя ў мінулую нядзелю адправіў малады ксёндз Павел Скуба. А напярэдадні ў гродзенскай катэдры ён атрымаў святарскае благаславенне біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Богаслужэнне было асабліва ўрачыстым. Вернікі адчувалі вялікую радасць, бо Павел – ужо пяты ксёндз, які выйшаў з гэтай парафіяльнай супольнасці.

Па традыцыі ксёндз Павел уваходзіў у храм у сплеценым дубовым вянку ў суправаджэннні дзяцей і моладзі.

З наказам шанаваць святарства як вялікі скарб у час літургіі да Паўла звярнуўся яго дзядзька, айцец Юрый Кузьміч, які зараз працуе ў Шчучынскім раёне. Парафіянаў ксёндз заклікаў маліцца за тых асоб, якія служаць Усявышняму.

–Ксяндзамі не нараджаюцца, – лічыць Павел Скуба. – Іх выбірае Бог. Неабходна і шматгадовая духоўная і інтэлектуальная падрыхтоўка.

З ранняга ўзросту бацькі выхоўвалі Паўла ў веры, вучылі быць спагадлівым у адносінах да іншых людзей. Прыкладам набожнасці з’яўляўся і ксёндз Кшыштаф Янас. Узор духоўнасці – цяперашні настаяцель крамяніцкага касцёла Аляксандр Баклажац.  

Пазнанне рэлігіі Павел пашыраў дзякуючы сёстрам у законе Іярдане, Марыне, Стэле і Іаанне. Стараўся не прапускаць ніводнай нядзельнай і святочнай Імшы.

Калі паўстала пытанне, куды ісці вучыцца пасля заканчэння школы, ні хвіліны не сумняваўся – Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне. Менавіта тут Павел Скуба канчаткова зразумеў, што яго прызваннне ў святарстве.

Падчас богаслужэння малады ксёндз выказаў словы шчырай удзячнасці вернікам за супольную малітву. Прысутныя на літургіі атрымалі ад святара благаславеннне і памятныя абразкі.

Наталля МАЦЮК.

ксёндз Павел 070

ксёндз Павел 080

ксёндз Павел 082

ксёндз Павел 093

ксёндз Павел 106

ксёндз Павел 173

ксёндз Павел 181

ксёндз Павел 190

ксёндз Павел 200

ксёндз Павел 218

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.