Сумеснае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта прайшло ў Зэльве

Заканчэнне года – гэта не толькі падвядзенне вынікаў зробленага, але і перспектыўнае планаванне. Менавіта аб зацвярджэнні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Зэльвенскага раёна і праекта раённага бюджэту на 2022 год ішла размова на сумесным пасяджэнні 43-й сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

Асновай эканомікі раёна з’яўляецца вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі: у жывёлагадоўчай галіне – мяса і малака, раслінаводстве – вырошчванне зерневых і зернебабовых культур, рапсу, цукровых буракоў і бульбы. У 2022 годзе тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі плануецца на ўзроўні 104,6%.

На развіццё эканомікі раёна ў наступным годзе плануецца направіць не менш 41,2 млн рублёў інвестыцый, што ў супастаўных цэнах складзе 105,4% да ўзроўню 2021 года. Плануецца правядзенне рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Паўлавічы” філіяла “Дабраселецкі”, незавершанага будаўніцтвам будынка паліклінікі пад шматкватэрны жылы дом, будаўніцтва аўтазаправачнага комплексу з перапрацоўкай прыроднага газу, станцый абезжалезвання ў вёсках Зяльвянка, Рудзевічы, Снежная, рэканструкцыя шэрагу іншых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння.

Як вядома, на 2023 год Зэльва выбрана месцам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. На распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах, якія запланаваны да рэалізацыі ў рамках падрыхтоўчых работ, мяркуецца направіць 613 тыс. рублёў з абласнога бюджэту.

Служба інфармацыі газеты “Праца”

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены