Сучасная, паспяховая, сельская. Елкаўская СШ

  IMG_5054 Прыярытэтным накірункам дзейнасці Елкаўскай сярэдняй шко­лы ў мінулым навучальным годзе было якаснае ўдасканаленне аду­кацыйнага працэсу для забеспячэння максімальна спрыяльных умоў рознабаковага развіцця асобы кожнага дзіцяці. Педагагічны калектыў уста­новы дасягнуў у дадзеным накірунку пэўных вынікаў. Сведчаннем таму — прызавыя месцы ў раённых прадметных алімпіядах, навукова-практычных кан- ферэнцыях, інтэлектуальных кон­курсах. Так у 2014/2015 наву­чальным годзе было занята пяць прызавых месцаў на раённых прадметных алімпіядах, што больш на 4 у параўнанні з мінулым навучальным годам. Гэта вынікі зладжанай і ўмелай рабо­ты педагогаў Святланы Карней, Марыі Траццяк, Вольгі Ганжынай, Сяргея Баброўскага і інш. Неабходна адзначыць правільны падыход да вядзення навуковай работы з вучнямі Таццяны Рукінай, пад кіраўніцтвам якой у 2014/2015 навучальным годзе вучаніца 11 класа Натал- ля Жыліч заняла 1 -е месца на раённай навукова-даследчай канферэнцыі па біялогіі. Акрамя тага на навукова-практычных канферэнцыях былі заняты пры­завыя месцы па працоўным навучанні вучнем 9 класа Дзмітрыем Лойка (настаўні к Сяргей Баброўскі) і матэматыцы вучаніцай 8 класа Таццянай Шабалінай (настаўнік Аляксандра Макей). Вялася значная пазакласная работа па прадметах. Вышкам яе сталі 7 прызавых месцаў у раён­ных, абласныхі рэспубліканскіх інтэлектуальных і творчых кон­курсах. Гэта 1 -е месца ў рэспубліканскім конкурсе сачыненняў “За што я люблю сваю вёску”, якое заняла вучаніца 8 класа Кацярына Зайнулабідава (настаўнік Святлана Літвінчык), 2-е месца ў конкурсе эколага-біялагічных работ (настаўнік Таццяна Рукіна), 3-е месца ў раённым конкур­се па прафарыентацыі (настаўнік Сяргей Баброўскі), 2-е месца ў конкурсе “Празрыстыя хвалі На- рачы” (настаўнікНаталля Давыдчык). 1-е месца ў конкурсе “Выратавальнікі вачамі дзяцей” заня­ла вучаніца 6 класа Дар’я Маісеенка (настаўнік Святлана Літвінчык). 1-е месца ў конкурсе “Сацыяльная адаптацыя дзяцей з АПФР” (настаўнікі Святлана Карней і Наталля Давыдчык). 2-е месца ў конкурсе ‘Інтэрнэт- карусель” заняла вучаніца 9 кла­са Вольга Навумчык пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы Вольгі Ганжынай. Дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у алімпіядах і конкурсах, таму што разумеюць іх значэнне для сябе і будучай вучобы ў іншых установах рэспублікі. Пасля заканчэння школы самыя таленавітыя і здольныя вучні працягваюць навучанне ў вышэйшых навучальных установах. Так, па выніках мінулага года 70% нашых выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ на бюджэтнай аснове. Прычым, тры з іх выбралі педагагічныя спецыяльнасці, двое паступілі па мэтавых накіраваннях. Добрыя паказчыкі мае ўстанова адукацыі і па іншых накірунках работы — па выніках 2014/ 2015 навучальнага года мы займаем трэцяе рэйтынгавае месца сярод усіх школ раёна. Адна з задач школы накіравана на ўмацаванне здароўя школьнікаў. Таму значнае мес­ца адводзіцца фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, якую праводзіць на- стаўнік фізічнай культуры Іван Літвінчык. Круглы год надежны парадак падтрымліваецца на школьным стадыёне, тут могуць займацца спортам не толькі школьнікі, але і ўсе жыхары аграгарадка Елка. У новым наву­чальным годзе на базе школы адкрываецца трэнажорная зала, дзе ўсе жадаючыя змогуць умацаваць сваё здароўе і ўдасканаліць фізічную форму. Абсталяванне для залы набыта з дапамогай СВК “Сынкавічы”. Елкаўская школа на 95 % забяспечана спартыўным і нвентаром і абсталяваннем, у наяўнасці 30 пар лыжаў, 10 — канькоў, 3 тэнісныя сталы, неабходная колькасць футбольных, валейбольных і бас­кетбольных мячоў, турыстычны інвентар. Аздараўленне дзяцей — яшчэ адзін момант, які адміністрацыя школы не пакідае па-за ўвагай. Еэтым летам 19 школьнікаў, бацькі якіх працуюць у СВК “Сынкавічы”, адпачылі ў азда- раўленчым лагеры “Блакітная хваля”, 3 — у лагеры для эрудытаў “Юность”, 20 — у школьным лагеры адпачынку. Значная работа праводзіцца ў нашай установе адукацыі і па прафарыентацыі. Значную падтрымку ў гэтым аказвае сельгаскааператыў, таму праблем з працаўладкаваннем старша- класнікаў у час летніх канікул не паўстае. Магчымасцю працаўладкавацца ў гаспадарцы гэ­тым летам скарысталіся 16 вучняў школы. Педагагічны калектыў лічыць, што мець шэфаў, якія разумеюць праблемы падшэфных арганізацый і гатовы дапамагчы іх вырашыць, вельмі важна. Таму ў новы навучальны год мы ідзём упэўнена, з новымі зада­чамі і планамі. Святлана ЛІТВІНЧЫК, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Елкаўскай сярэдняй школы.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.