Стартовало голосование на лучшее авторское стихотворение

Напоминаем, что районное объединение профсоюзов совместно с редакцией газеты «Праца» в ноябре объявило о проведении районного конкурса «Мой край, мой лёс – мая Радзіма».

Конкурс проводится в двух номинациях «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!», «Мая малая радзіма» включительно до 14 декабря.

С 16 по 18 декабря на сайте «Працы» praca.zelwa@gmail.com в номинации «Мая малая радзіма» состоится голосование на лучшее авторское стихотворение. У неравнодушных к поэзии людей есть возможность поддержать талантливых земляков и отдать свой голос за понравившееся произведение.

Итоги конкурса будут подведены 20 декабря. Победители получат в награду диплом районного объединения профсоюзов и ценный подарок.

Ганна Гуліс

Раніца ў маі

Люблю я світанкі любімага краю,
Туманы над лугам, над ціхай ракой.
Прахладна і прыгожа ты, раніца ў маі,
Зямлі беларускай маёй.

Вось сонца праменьчык, праснуўшыся першым,
Ускочыў на куст, а затым на дубок.
I дзіўна гамоніць прырода, і цешыць
Красою мой мілы куток.

А сад бачу белы – узоры ўсё новыя,
Дождж я люблю, вясёлкі касу.
I сонейку цёпламу, і полю жытнёваму
Нізкі паклон я нясу.

Люблю я світанкі любімага краю,
Туманы над лугам, над ціхай ракой.
Прахладна і прыгожа ты, раніца ў маі
Зямлі беларускай маёй

Алена Кароза

Каралінскія метамарфозы

Бяжыць сцяжынка па-над рэчкай,
Лясок віднеецца здаля.
Усё гэта – родная старонка,
Усё гэта – родная зямля.
Буслянка над гумном асеўшым
І пошчак салаўя ў садах.
Але шкада, што гэта сёння
Прыходзіць толькі ў светлых снах.
На месцы роднае Зяльвянкі,
Дзе было ракаў не злічыць,
Шуміць чарот, рагоз шапоча
І вадасховішча блішчыць.
А дзе крынічка віравала
У Машчонцы, па-над раўчуком,
Прыжыўся лагер піянерскі –
Дзяўчынак радасць, хлапчукоў.
І толькі памяць усплывае
Сядзіба на лясной зямлі,
Дзе булькала крышталь-вадзіца,
Ламекі ля якой жылі.
І нават Студзянец змяніўся,
Пагоркі лесам параслі
І ключ-гарэза ў травах скрыўся,
Што вільгаць з недраў гнаў зямлі.
Чамусьці толькі на пагорку
І сёння асака расце.
Мяне заўжды гэта здзіўляла.
Адгадка, мабыць, шчэ прыйдзе.
А паўз Касцёл-гару дарога
Вас да Ружанаў давядзе.
Мы ж помнім, як ляцелі ў санках
З гары ў шумнай грамадзе.
Прыбралася і Сараўшчына,
Прыгрэла ўвесь мехпарка гмах.
Талерчын лес і цуд-калодзеж
Мы зноў жа бачым толькі ў снах.
Старая рэчка пад вадою,
Дзе вадасховішча шуміць.
Адно Браварскава балотца
У неба ноччу і днём глядзіць.
Няма й сцяжынкі ў Петрашоўцы,
Раней дарога тут была.
За ёй у цагельні бралі гліну,
Якая вартасцю слыла.
Гудуць цяпер крынічкі ў трубах,
І печку замяніў ужо газ.
Ды й месцам працы хлебаробаў
Стаў СВК, а не калгас.
Змянілі воблік краявіды
На новы лад, на новы бок.
Жылі спрадвеку людзі ў вёсцы.
Цяпер тут – аграгарадок.
Што ж, шкадаваць зусім не трэба,
У жыцці змяняемся мы ўсе.
Ужо валасы зусім збяліла
І зморшчыць твары пакрысе.
Відаць, Усявышні так задумаў:
Жыццё – у зменах, час бяжыць.
Каб не было метамарфозаў,
То ці было б цікава жыць?..
Былое з новым ужылося,
Зноў бусел над сялом ляціць,
Змяняюць людзі краявіды,
Бо згодна з часам хочуць жыць.
Пра край крыніц, маю старонку,
Дзе родны кут, дзе дом бацькоў,
Час новы летапіс складае
І славіць працу землякоў.

Станіслава Прызван

Як хутка час бяжыць,
Ён птушкай адлятае.
Як не старайся, а яго
Не супыніць…
Ну вось і зноў да нас
Прыйшла зіма сівая.
То снегам сыпле,
То марозам заскрыпіць.
Я і даюся дзіву,
Як прыгожы
Мой родны край
І ўлетку, і зімой!
Быць можа дзесьці прыгажэй,
Быць можа…
Але я тут жыву
І гэты горад мой.
Мой родны кут –
Зямля бацькоў святая.
З табой звязала я
Свой лёс, сваё жыццё.
І тая мудрасць,
Што ў жыцці законам стала,
Глыбока ў сэрца
Увайшла маё.
Я памятаю ўсё:
Маленькі сціплы дом,
Утульны сад і кветак
Шмат наўкола.
Як птушкі заліваліся
І ўначы, і днём,
І як цвіркун
Высвістваў у старой стадоле.
Як раніцаю
Над Зяльвянкай
Расцілаўся пар.
Карову ў статак
Мама выганяла.
А сонца аддавала свет –
Свой самы цэнны дар –
І шчырай ласкай
Наваколле сагравала.
Пасёлак ажываў,
Уключаўся ў рытм жыццёвы.
Дарослыя на працу,
У школу – дзетвара.
Гудзеў тартак,
Распільваючы дровы.
Так Зэльва паступова
Прыгажэла і расла.
Заўсёды цягне
У свой куток радзінны.
Уздыхнуць глыбока,
Узяць глыток вады.
Бо той зямлі куточак
У жыцці адзіны!
Ён самы мілы,
Самы дарагі.

Святлана Кузьміч

Самаравічы

Ёсць на Зэльвеншчыне вёска –
Не вялікая і не малая,
Але сэрцу майму вельмі дарагая.
Нарадзілася і вырасла я тут.
Ах, Самаравічы, мілы сэрцу кут!
Цяністай вулачкай іду,
І зноў у дзяцінства я трапляю,
Людзей знаёмых сустракаю.
Ужо здалёк “Дзень добры!” – кажуць,
Апошнія навіны мне раскажуць.
Свая сярод сваіх я тут,
Ах, Самаравічы, мілы сэрцу кут!
Далей іду знаёмаю сцяжынкай
На сустрэчу са старэнькаю хацінкай.
Мая бабулечка абніме мяне тут,
Ах, Самаравічы, мілы сэрцу кут.
“Прабач мяне, бабуля,
Прабач мяне, хацінка,” –
Са слязамі на вачах прасіла:
“Прабачце, што па роднай сцяжынцы
Даўно я не хадзіла.”

Святлана Літвінчык

Зэльва, ты мой лёс

Возера.Туманы.
Сосны. Сінь нябёс.
Золкі, свежы ранак.
Зэльва, ты мой лёс.

Подыхі стагоддзяў
І сівых муроў.
Елкі ў карагодзе.
Зэльва, ты – любоў.

Салаўіны пошчак.
Свет і забыццё.
Парк. Царква і плошча.
Зэльва, ты – жыццё

Ольга Лескевич

Люблю

Люблю мой край, мою сторонку,
Сады, озёра и поля.
Птиц на рассвете щебет звонкий,
Люблю, когда цветёт земля.
Люблю проснуться на рассвете
И тёплым воздухом дышать.
Люблю, когда смеются реки
И не дают спокойно спать.
Люблю я грозы и метели,
Люблю осенние леса.
И до сих пор, от колыбели,
Всё также верю в чудеса.

Алена Кароза

Каралін

Мой родны, мілы Каралін
Адкуль такая назва?
Мо каралі калісь жылі
У палацы дзесь пад вязам.
А мо каралі хто рабіў
Фарсуням-прыгажуням?
Ці моцна тут каралі тых,
Хто па-другому думаў?
А кажуць, што жыла калісь
Паненка Караліна
Імя ў памяці людзей
Сам лёс яе пакінуў.
Так шмат паданняў і легенд
У назве той спляліся.
А Каралін расце ўшыр,
Глядзіць у неба высі.
Тут людзі здольныя жывуць,
Жывуць мае суседзі.
І песні матчыны пяюць,
Трымаюць лад у бяседзе.
Жыла матуля тут мая
У хаце, што ў садочку.
І сустракала шчэ здаля
Зяцёў, унучак, дочак…
І зноўку еду ў Каралін,
Да мілых мне вытокаў.
Чакае ён мяне заўжды:
І ў мароз, і ў спёку.

Яніна Шматко

Майму Падбалоццю

Не магу я назваць цябе вёсачкай,
Бо вялікаю здаўна была.
Дзвюма вулкамі, як палоскамі,
Між балот і палёў пралягла.

Працавітая і вясёлая,
Верай моцная без прынук,
На ўрадлівай зямлі прыбалотнай
Ты ўдоўж разрасталася тут.

І ў гісторыі захаваліся
Твае людзі і справы твае:
За зямлю і волю змагаліся,
І за годнасць працоўных людзей.

Хоць раслі мы без лесу, балота
Незаменныя мела дары:
Рай тут быў для авечак, каровак
І для іх пастушкоў – дзетвары.

Спіртзаводу ў Крамяніцы Дольнай
Пастаўлялі мы торф доўгі час.
Ну, а сена пахуча-чароўнага
Для акругі ўсёй быў запас.

Торфакрошку зімой рыхтавалі
Для калгасаў з акругі ўсёй.
Значыць, множылі ўраджайнасць
Мы сваіх і суседніх палёў.

Многа слаўных людзей раёну
Ты дало, Падбалоцце маё:
Трактарыстаў, жывёлаводаў,
Інжынераў і ўрачоў.

Пра настаўнікаў рэч асобая;
Тут для іх найспрыяльнейшы грунт:
Касабуцкая, Шалястовіч,
Камякевіч-Чэчат, Ляўчук.

А Аўдзейчык, Іосіф Каленка,
Дзве Жамойціны і Сарвас…
Многа слаўных у нас настаўнікаў,
Залаты для раёна запас.

Ды й работнікі сферы культуры
Праслаўляюць свой родны кут:
Чэся Заяц, Ядзя Цярэшка,
Камякевіч Вольга, Масюк…

Як тут быць да цябе абыякавай?
Як не славіць у вершах цябе?!
Падбалоцце маё абаяльнае,
З гуртам добрых прыгожых людзей!

Вікторыя Ляцкая

Зэльва – наша зямля

Адлятаюць птушкi ў вырай,
Астаўляюць дзяцiнства мясцiны.
Кожны з нас аднойчы павінен
Пакiдаць бацькоўскi парог.
Але дзе толькi я не бываю,
Калi хто ў мяне запытае,
Адкажу, што толькi ў Зэльву
Нас вяртаюць сотнi дарог.

***
Гэта наша зямля, гэта наша зямля!
У вянку сiнявокай краiны
Ты як кветка красуй i твае песняры
Хай спяваюць i славяць Радзiму.
Хай шумяць кiрмашы, карагоды гудуць
I склiкаюць гасцей твае песнi.
Зэльва – наша зямля – i хай будзе яна
У Беларусi на месцы пачэсным!

***
Ранiцою сонца сагрэе
Нашай сцiплай рэчанькi бераг.
I прашэпчуць цiхiя хвалi
Усе легенды гэтай зямлi.
Тут калiсьцi конi скакалi
I вянкi дзяўчаты звiвалi.
Ты не бойся, любая Зэльва,
Твае скарбы мы збераглі.

Ала Вілесава

Віват, кірмаш! Віват, кірмаш! Віват! Віват!

Ты праз стагоддзі зноў віруеш у Зэльве.
Ад прыгажуні Зэльвы не адвесці погляд:
Прыбрана ў кветкі, бы нявеста на вяселлі.
Гудзе кірмаш, як вулей, мноствам галасоў,
Убачыць можна тут сягодня “Водныя забавы”,
“Фантан музычны” запрашае да сябе сяброў,
Гюнеш і Саша Нэма ўсіх весяляць на славу
I чуецца паўсюль званочкаў перазвон,
То брычкі ў падарожжа запрашаюць,
“Пляцоўка для дзяцей” запросіць на атракцыён.
“Мастацкая пляцоўка” у госці завітаць усім жадае.
Зноў “Рада” з Гродна спевамі чаруе
І кліча ўсіх карчма на шашлыкі.
Гудзе кірмаш, гудзе, як вір віруе,
Хай будзе так заўжды, на ўсе вякі!

Алла Вилесова

Зельва – пристань моя!

Я родилась в России, среди русских равнин,
В небольшом городке на рязанской сторонке.
Городок Колыбельск – ты моя колыбель,
Зельва стала мне родиной для малой девчонки.
Здесь жила и росла, набиралась я сил …
Улететь, словно птица, всё мечтала куда-то.
Много лет прожила я у моря в Крыму,
В Зельву, словно магнитом, тянуло обратно.
И, как птица весной, я вернулась домой.
Снова в Зельве живу, на родимой сторонке,
По речным берегам у Зельвянки брожу,
Вспоминаю, как бегала здесь босоногой девчонкой.
Зельва – пристань моя. Здесь живут все друзья
И родные мои, и любимые люди.
Пусть пройдет много лет. Окон зельвенских свет
Знаю я: никогда и нигде, и никто не забудет.

Святлана Кузьміч

Князева

Вёсачка ў зелені садоў
Сэрцу мілая майму,
І з вялікаю пяшчотаю
Князевам цябе заву.
Прыгожы парк
І возера блакіт –
Нюбавацца вамі не магу.
І людзі добрыя, сумленныя
Заўсёды побач – у радасць і ў бяду.
І з якіх дарог я б не вярнулася,
У Князева я з сэрцам трапяткім іду.
О, вёсачка мая, табою захінулася
І толькі тут спакойна я жыву.
Князева на Зэльвеншчыне –
Падобных вёсак шмат,
Але для мяне ты
Наймілейшая, вёсачка мая!

Алена Лукашэвіч

Любімая вёска

Адыходзiць вёска ў нябыт,
Адыходзiць сумна і маўкліва.
I плыве над ёю сiнь блакiт,
А ў душы ўзнікаюць успаміны:

Як жа весела бурліла тут жыццё!
Раніца, пакосы, жаваронкi,
Песні, што ляцелі за сяло,
Першы пацалунак мой салодкі.

А вяселле ў вёсцы – гэта ж свята!
Кожны ішоў павіншаваць.
На сталах прыгожа і багата,
Ну, чаму ж не заспяваць!?

Песні льюцца пра каханне,
Пра Радзіму, пра любоў,
Як працуецца ад рання…
Усë буйнуе звонка кроў!

Эй, гармонік, расчыніся,
Загучы на ўсе лады!
Ну, танцуй жа, не ляніся,
Будзь душою малады!

Успамін душы – бясконцы,
Як бясконцае жыццё.
Вось стаіць яна ў старонцы,
Вёска родная, няўжо…

Ты не помнiш смех той звонкі,
Новых туфелькаў абцас?
Я прашу: жыві, жывi бясконца
Для людзей, для ўсіх, для нас.

Тых, каго ты ўзгадавала,
Сагравала пад крылом,
Тых, каго ты выпраўляла
У свет вялiкi за сялом.

Пра цябе мы помніць будзем.
Дзе б мы толькі не былі.
Пра цябе раскажам людзям,
Ну, а ты, жывi, жыві!

Таццяна Ходзька

Мая Зэльва

Зэльва, прыгожы краіны куточак.
Гісторыі нашай цікавы лісточак.
З табою жывём мы і песні спяваем,
У вершах, паданнях цябе праслаўляем!

Матулінай ласкай ты нас атуляеш,
На яркі кірмаш кожны год запрашаеш.
З маленства мы помнім завулкі твае
І бэзавы водар, што ўвесну плыве!

На хвалях Зяльвянкі тваёй мы плывем,
Працуем і вучымся, мы тут жывем!
Мы рады буслоў кожны год сустракаць,
Што з далёкіх краін у Зэльву ляцяць!

Валянціна Барташэвіч

Хто вінаваты?

Не ўецца шэры дым над роднай хатай,
Не стукаюць дзверы, не гарыць святло.
Не чуеш галасоў ты мамы з татам,
Не грыміць у калодзежы вядро.

Не сустракае родны двор знаёмым пахам –
Стаіць хаціна ў скрусе і журбе.
Стары каштан схіляецца над дахам –
Ніхто ўжо не чакае тут цябе…

То тут, то там віднеюцца прагалы
Сядзібаў, што бульдозер зруйнаваў.
Сышлі ў нябыт даўно ўжо тыя людзі,
Хто гэтыя хаціны будаваў.

Як птушкі ў вырай паляцелі дзеці,
Не вернуцца яны ўжо дамоў.
Нямала ёсць мясцін на белым свеце,
Дзе стрэнеш ты знаёмых, землякоў.

Вось так ідзе жыццё, імчаць гады.
Усё радзей й радзей трапляеш ты сюды.
Ідзеш і думаеш: чые былі тут хаты?
Так адміраюць вёскі… І хто ж тут вінаваты?

Вольга Ляскевіч

Мая старонка

Люблю радзімую старонку
І птушак дзіўную гамонку.
Вясны зялёную траву
І вёску, у якой жыву.
За агародам маім рэчка
Вядзе з каменьчыкамі спрэчку.
Сядае сонца проста ў полі,
Лятаюць каршуны на волі.
Тут салаўіны спеў прыгожы,
Тут вырас мой сынок Сярожа
І дзве дачушкі падраслі.
Тут зоркі водзяць карагоды
У высокай цёмнай сіняве.
Дай шчасця, Бог, майму народу,
Хай наша вёсачка жыве!

Яніна Шматко

Землякам-сялянам ці
Старэйшым жыхарам Падбалоцця

Землякі мае і зямлячкі,
Пастарэлі ад працы дачасна.
Ломіць рукі і спіны начамі,
Вы – карміцелі, вы – сяляне!

А сялянская праца, вядома, –
Ні ў полі канца ёй, ні дома.
І памочнікаў вашых нават, –
Што са сталі й жалеза, – ламае.

Вы ж за сталь і жалеза мацнейшыя,
Хоць за іх і намнога старэйшыя.
Гонар, слава вам, паважаныя,
Што зямлі вы так моцна адданыя!

Што ніколі вы ёй не здрадзілі,
У любое надвор’е з ёй ладзілі.
Пакланяліся ёй, удзячныя,
Каб яна ўраджаем аддзячвала.

У працы вы ад рання да ночы,
Хоць ад стомы зліпаюцца вочы.
Працавіцейшых у свеце не знойдзеш
У які ты край свету не пойдзеш.

Шчасця, міру вам, добрыя людзі,
Хай усё ў вас добра будзе,
І любоў ды вера з надзеяю
Хату кожную хай не абдзеляць!

Наталля Чубрык

Сэрца — для роднай зямлі

Пэўна, на ўсім свеце не знайсці такога слова,
Каб выказаць прыхільнасць і любоў
Да роднага мястэчка. I не павінна быць умовы
Сюды вяртацца наяву, у думках зноў і зноў.
Сэрца радасць напаўняе, а пачуццямі – душа.
Зэльва! Выраз маляўнічы, маляўнічыя прасторы,
У іх айчынная адметнасць і прыродная краса, Праслаўляць якія браўся вершаплёт, мастак каторы.

Выйдзеш з дому, спацэруеш – і імгненна ты адчуеш, Што лунае ў акрузе асаблівы смак паветра,
Паўсюль гамоняць дрэўцы, збожжа каласуе –
Плён нашых працаўнікоў такі прыкметны.

Дружна плешчуць зэльвенскага мора хвалі –
Прытока Нёмана. Мясціўся некалі тут порт рачны.
Як сувязь часу і эпох – прывітанне ў заморскія далі. Уявіш суднаў караваны — гісторыі подых бачны.
А колькі бытуе легенд! Усе і не ўзгадаеш.
Звесткі сведчаць нам пра таямнічыя часіны.
На ўездзе – зевы львоў, Зэльвіха хваробы вызваляе…
У назве пункта безліч сакавітай зеляніны.
Было і графства – валадарылі Сапегі.
Гуло мястэчка, мела пэўны росквіт.
Князі з купцамі еўрапейскімі – калегі
У перыяд шляхецкага панавання няпросты.
Патрапіць у пасёлак імкнуліся ўсе слаі,
На кірмашы ў гонар Ганны – эксклюзівы.
Цэлы месяц вартавалі ў цэнтры гандляры,
Каб якасцю ўразіць люд на дзіва.

3 мінулага зварот зноў у сучаснасць.
Куточак любы сцерагуць святыні.
Вера ў лепшую долю – найдаражэйшая уласнасць
Для тваёй непаўторнай радзімы.

Таццяна Мананнікава

Радзіма

Зямлю гэту радзімаю сваёй
Шмат пакаленняў называла.
Імя яе глыбокаю журбой,
І клятваю дзядоў гучала.

З павагай продак пакланяўся ёй.
Дзе, у якіх вяках яе пачатак?
Без ціхіх рэк яе, лясоў, палёў
Мая душа ў бездані блукала б.

Кранаючыся памяці святой,
Я спасцігаю сэнс вякоў высокі:
У ёй адной – душы маёй вытокі,
У ёй адной – радзіме дарагой!

Памятай жа, думкі ўвысь імкнучы,
Даў жыццё ім край наш неўміручы!

Андрей Жидок

Посажу я деревце простое,
Как давно мечтал, того хотел.
Пусть оно простое и живое
Станет продолженьем добрых дел.
Посажу я деревце простое,
В нём свою частичку заложу,
Всё о чём в своей душе мечтаю,
Я ему по правде расскажу.
Пусть Земля красивая с ним станет,
И оно счастливым пусть растёт.
Жизнь в нём с каждым разом прирастает,
И оно однажды расцветёт.
Пусть оно кому-то будет в радость,
С ним счастливей станет человек.
Посажу я деревце простое,
На Земле оставлю добрый след.

Средь войны, несчастий и разрухи
Высажу красивые цветы.
Пусть они как лучики живые
К солнышку протянут лепестки.
Пусть они планете помогают,
Людям дарят радость, красоту,
Состоянье душ людских меняют,
Помогают сеять доброту.
Чтобы в этом мире не творилось,
Из семян поднимутся цветы.
Когда есть любовь – войны не будет!
Будет в мире больше красоты!

«Мой край, мой лёс – мая Радзіма»

  • Ганна Гуліс "Раніца ў маі" (1%, 8 голоса)
  • Алена Кароза "Каралінскія метамарфозы" (3%, 27 голоса)
  • Станіслава Прызван "Як хутка час бяжыць" (0%, 2 голоса)
  • Святлана Кузьміч "Самаравічы" (2%, 20 голоса)
  • Святлана Літвінчык "Зэльва, ты мой лёс" (30%, 254 голоса)
  • Ольга Лескевич "Люблю" (1%, 5 голоса)
  • Алена Кароза "Каралін" (1%, 9 голоса)
  • Яніна Шматко "Майму Падбалоццю" (1%, 5 голоса)
  • Вікторыя Ляцкая "Зэльва – наша зямля" (1%, 6 голоса)
  • Ала Вілесава "Віват, кірмаш! Віват, кірмаш! Віват! Віват! (0%, 1 голоса)
  • Алла Вилесова "Зельва – пристань моя!" (0%, 2 голоса)
  • Святлана Кузьміч "Князева" (5%, 44 голоса)
  • Алена Лукашэвіч "Любімая вёска" (30%, 254 голоса)
  • Таццяна Ходзька "Мая Зэльва" (3%, 23 голоса)
  • Валянціна Барташэвіч "Хто вінаваты?" (3%, 29 голоса)
  • Вольга Ляскевіч "Мая старонка" (0%, 1 голоса)
  • Яніна Шматко "Землякам-сялянам ці Старэйшым жыхарам Падбалоцця" (0%, 3 голоса)
  • Наталля Чубрык "Сэрца - для роднай зямлі" (13%, 111 голоса)
  • Таццяна Мананнікава "Радзіма" (7%, 57 голоса)
  • Андрей Жидок (0%, 0 голоса)

Всего проголосовавших: 861

Загрузка ... Загрузка ...

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены