Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка віншуе з надыходзячымі святамі!

Паважаныя сябры!

Час імкліва набліжае 2018 год да завяршэння. У гэтыя хвіліны давайце разам паспрабуем асэнсаваць тое, што адбылося сёлета з намі, з нашымі блізкімі, сябрамі і знаёмымі.

Галоўнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці краіны ў адыхо- дзячым годзе сталі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. На Зэльвеншчыне, як і ва ўсёй Беларусі, яны прайшлі арганізавана, пры высокай актыўнасці грамадзян. У выніку ў раёне быў сфарміраваны працаздольны састаў органаў мясцовага самакіравання у складзе 104 дэпутатаў розных узроўняў.

У аснову сваёй дзейнасці народныя абраннікі паклалі клопат аб надзённых праблемах сваіх выбаршчыкаў, іх наказы і просьбы. У цесным узаемадзеянні з органамі выканаўчай улады, кіраў-нікамі арганізацый, прадпрыемстваў, аддзелаў і служб райвыканкама, старастамі населеных пунктаў і найбольш актыўнымі жыхарамі раёна дэпутацкі корпус працаваў над рэалізацыяй плана мерапрыемстваў Года малой радзімы, дзяржаўных праграм, планаў і рашэнняў вышэй стаячых органаў дзяржаўнага кіравання.

Праведзена пэўная работа па навядзенні парадку ў нашых населеных пунктах, на могілках, помніках і воінскіх пахаваннях.

Актывізавана дзейнасць па ўдзелу ў конкурсах міжнароднай тэхнічнай дапамогі, наладжаны пабрацімскія сувязі з шэрагам рэгіёнаў Рэспублікі Польшча.

Дэпутаты прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах і грамадскіх акцыях на тэрыторыі раёна, вялі растлумачальную работу з насельніцтвам.

Праведзеныя на працягу года дэпутацкія прыёмы, сходы і сустрэчы з грамадзянамі паказваюць, што наперадзе яшчэ шмат важных і складаных спраў, якія нам трэба вырашаць. І для гэтага ёсць шмат невыкарыстаных рэзерваў і магчымасцей. Нам трэба павышаць актыўнасць нашых грамадзян, аказваць дапамогу іх ініцыятывам. Над гэтым будзем працаваць у будучым годзе.

Паважаныя зэльвенцы! Мы з вамі жывём у цікавы і надзвычай змястоўны час, час неабмежаваных перспектыў і магчымасцей. Але ў гэтыя навагоднія святы найбольш яскрава ўсведамляюцца кожным з нас тыя агульначалавечыя каштоўнасці, якія даўно ацэнены чалавецтвам і застаюцца нязменнымі на працягу тысячагоддзяў, – сямейнае цяпло і павага, каханне і спагада, спакой і мір у грамадстве.

І я хачу пажадаць вам і вашым блізкім асабістага шчасця, моцнага здароўя, цяпла і дабрабыту ў сем’ях, штодзённага плёну і радасці ад кожнага пражытага дня.

3 Новым годам! 3 Новым шчасцем!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены