Спорт без ограничений

Работнікі фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра выступілі арганізатарамі і спонсарамі спартыўнага мерапрыемства “Здаровым будзеш, усё дабудзеш”, удзел у якім прынялі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, наведвальнікі ад-дзялення дзённага знахо-джання для інвалідаў. 

– Мы паспрабавалі стварыць добры настрой тым, хто больш за ўсіх мае ў ім патрэбу, – падзялілася ўражаннямі інструктар-метадыст Кацярына Кабіцкая. – У вачах удзельнікаў спартакіяды гарэў сапраўдны агеньчык шчасця. Да таго ж, на працягу ўсяго мерапрыемства ніхто не забываў аб азарце: іспыты пераадольваліся адзін за другім. Яшчэ раз упэўнілася, што такім дзецям патрэбна не наша спачуванне, а менавіта разуменне іх праблем і садзейнічанне ў іх вырашэнні.

У тым, што наведвальнікі аддзялення лёгка справяцца з падрыхтаванымі для іх конкурсамі, дарэчы, сумнявацца не прыйшлося. Ужо некалькі гадоў запар два разы на тыдзень маладыя людзі з  задавальненнем наведваюць спартыўны і трэнажорны залы цэнтра. Як паказаў час, адаптыўная фізкультура прыносіць ім не толькі цудоўны настрой, але і карысць для здароўя.

Вясёлае спаборніцтва яшчэ раз даказала, што юнакі і дзяўчаты дастаткова спрытныя, лоўкія і вынослівыя. У ход ішлі мячы і абручы, кольцы і кеглі, іншы спартыўны інвентар. Пад гучныя апладысменты кожны з удзельнікаў змог паказаць сваё майстэрства (на здымку) і паціснуць смеламу саперніку руку.

Спартакіяда завяршылася ўзнагароджваннем усіх удзельнікаў граматамі і памятнымі падарункамі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.