Спаборніцтва сярод аматараў рыбнай лоўлі адкрылі Ганненскі кірмаш

Сёлета паўдзельнічаць у спаборніцтвах прыйшлі 13 каманд, а гэта 23 удзельнікі. Усе яны прадстаўляюць раённыя арганізацыі: РЭС, ЦРБ, МПМК148, РУП ЖКГ, ЦСАН, ДРБУ 118, РУПС, лясніцтва, Каралінскі сельсавет, Зэльвенскі сельсавет і дзяржпрадпрыемства «Бародзічы», сельгасхімія, Каралінская СШ. Удзельнікаў сабралася нямала, а значыць і барацьба будзе не жартоўнай.

Адкрылі мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна  Раманчук, галоўны спецыяліст райвыканкама, які курыруе сферу спорту і турызму Наталля Гаспадарык і старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі рыбалоўны клуб» Вадзім Смалякоў. Яны пажадалі рыбакамі самага галоўнага: «ні хваста, ні лускі».

Далей каманды падзяліліся па сектарах А і Б. Пасля падрыхтоўкі да лоўлі рыбы, па свістку суддзі, пачаўся адлік часу, у канцы якога і вызначыцца пераможца сённяшніх спаборніцтваў.

Гатавалі стравы з рыбы

Удзельнікаў чакаў яшчэ адзін этап – гатаванне стравы з рыбы.

Задобрыць журы спрабавалі не толькі найсмачнымі стравамі, у прыватнасці юшкай, але і песнямі.

Пасля выбралі пераможцаў двух конкурсаў. Лепшых узнагародзілі прыемнымі памятнымі падарункамі. Лепшым жа рыбакам падарылі рыбалоўныя снасці.

Алена ГАРБАЦЭВІЧ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены