Созывает Зельва на ярмарку. Знаменитый, Анненский…

Созывает Зельва на ярмарку. Знаменитый, Анненский...

Паважаныя чытачы! Убачыўшы гэты загаловак, вы, вядома ж, зразумелі, што размова пойдзе аб свяце, якое пасля адраджэння ў 2001 годзе стала самым масавым, яркім не толькі для зэльвенцаў, але і шматлікіх нашых гасцей. На розных мерапрыемствах абласнога і нават рэспубліканскага ўзроўняў зэльвенскі Ганненскі кірмаш абмяркоўваецца як адзін з удалых праектаў. З кожным разам мерапрыемства становіцца больш відовішчным і значным. Народнае свята набывае ўсё новыя і новыя фарбы.

Созывает Зельва на ярмарку. Знаменитый, Анненский...

 

Мясцовыя ўлады зацікаўлены, каб свята “Ганненскі кірмаш” стала свайго роду пляцоўкай устойлівага развіцця ў рэгіёне, стварэння новых перспектыўных праектаў не толькі раённага ўзроўню. Маштабнае правядзенне кірмашу ў 2010 годзе паклала пачатак эфектыўнаму функцыянаванню на тэрыторыі раёна зялёнага маршруту “Зэльвенскі дыярыуш”. На семінары, які праводзіўся ў час кірмашу, каардынатар праграмы Еўрасаюза і Праграмы развіцця ААН Дзмітрый Фрышчын адзначыў, што правядзенне Ганненскага кірмашу ў Зэльве – гэта вынік плённага супрацоўніцтва міжнароднай арганізацыі з мясцовымі ўладамі і жыхарамі пасёлка, прыхільнымі да адраджэння нацыянальных традыцый і народнай творчасці. Ён таксама выказаў надзею, што гэта стане пачаткам партнёрства для правядзення ў будучым падобных фестываляў.

Созывает Зельва на ярмарку. Знаменитый, Анненский...

 

Мінулагодні Ганненскі кірмаш яскрава гэта пацвердзіў: яго пад-трымалі міжнародныя праекты і праграмы. Праект “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэ-гіёнаў Беларусі”, які рэалізуецца Інфармацыйна-асветніцкай установай “Новая Еўразія” і фінансуецца Еўрасаюзам і Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці, у рамках фестывальных урачыстасцей перадаў Зэльвенскаму райвыканкаму камплект аргтэхнікі для стварэння ў раёне Інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым развіцці і экатурызме. Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі ў дзень Ганненскага кірмашу  падтрымала  правядзенне “круглага стала” і канферэнцыі. Важным момантам “круглага стала” “Фестывалі і зялёныя маршруты як сродак развіцця аграэкатурызму” стала выступленне Чарльза Флінка, Прэзідэнта Аб’яднання Зялёных маршрутаў з ЗША, які даў згоду на ўстанаўленне прамых партнёрскіх сувязей паміж Зэльваю і невялікім амерыканскім горадам са штата Паўночная Дакота.

Созывает Зельва на ярмарку. Знаменитый, Анненский...

 

Сёлета Зэльва ў чарговы раз рыхтуецца запрасіць на знакаміты Ганненскі кірмаш, які адбудзецца ў суботу, 24 жніўня, зэльвенцаў і гасцей. Для таго, каб мерапрыемства набыло яшчэ большы размах, стала яскравейшым і цікавейшым, каб надаць яму новы каларыт, у раёне вырашылі стварыць фонд Ганненскага кірмашу. У выглядзе спонсарскай дапамогі ад арганізацый, устаноў, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, жыхароў раёна на яго разліковы рахунак паступіла каля 60 мільёнаў рублёў. Найбольшую актыўнасць праявілі калектывы ўстаноў адукацыі, СВК “Сынкавічы”, “Караліно”, “Галынка”, цэнтральнай раённай бальніцы, рэдакцыі газеты “Праца”, ТАА “Скрижали Завета”. Хацелася б бачыць ад зэльвенцаў большую зацікаўленасць у гэтай важнай справе.

Созывает Зельва на ярмарку. Знаменитый, Анненский...

 

Разліковы рахунак Ганненскага кірмашу 3642516001614 філіял АСБ “Беларусбанк” код 689 г.Ваўкавыск УНН 500010867 ОКПО 02233990

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.