Со 2 по 9 апреля на Зельвенщине проходит республиканская акция «Неделя леса»

8036

Лясныя пасадкі ў гэты час папоўняцца новымі плантацыямі.
– Сёлета на плошчы 20 гектараў будуць высаджаны традыцыйныя для нашай мясцовасці сасна, елка, дуб, бяроза, лістоўніца і алешына, – расказвае ляснічы Аляксей Галавач. – Прыняць удзел у пасадачных работах можа кожны жадаючы. Для гэтага патрэбна звярнуцца ў Зэльвенскае лясніцтва, дзе забяспечаць неабходным матэрыялам і абсталяваннем.
Штогод да добраахвотнай акцыі далучаюцца князеўскія гімназісты, члены БРСМ. Сёлета маладзёжныя акты-вісты пасадзілі звыш сямі гектараў са-джанцаў елак, бяроз і ясеню ў раёне вёсак Забагонне, Крываконна, Холстава, Шавулічы і каля Ваўкавыска.
Па словах Аляксея Галавача, на працягу Тыдня лесу зэльвенскія школьнікі правядуць працоўны дэсант па ачыстцы ляснога масіву ад смецця.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.