Слаженная работа дает результат

Слаженная работа дает результат

Малочнатаварны комплекс “Елка” – самы вялікі жывёлагадоўчы аб’ект у  СВК “Сынкавічы”. Тут утрымліваецца каля 1300 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 777 – дойнага статка, які знаходзіцца на круглагадовым стойлавым утрыманні. Сярэдні надой складае 18,5 кг малака на карову, што на 3,8 кг больш за леташні ўзровень.

Слаженная работа дает результат

 

– Бясспрэчна, поспеху садзейнічаюць многія фактары, – адзначае начальнік комплексу Сяргей Калейнік. – Галоўныя з іх – старанная праца і паўнацэннае кармленне жывёлы. За паўгоддзе ад кожнай каровы надаілі па 3016 кг малака. Прыбаўка склала 1716 кг.  

Вось і цяпер у сельгас-кааператыве ствараюць трывалую кармавую базу.  На ўмоўную галаву жывёлы ўжо назапасілі па 7,3 цэнтнера кармавых адзінак – на 1,4 цэнтнера больш, чым летась. Дзякуючы добрасумленным адносінам да працы звяна па падвозцы кармоў, жывёле з вясны да позняй восені да асноўнага рацыёну дабаўляецца па 20 кг зялёнай масы на кожную галаву. Акрамя таго, у яго ўваходзяць канцэнтраты (па 400 г на літр надоенага малака), сілас, сянаж, патака, соль і мел.

Слаженная работа дает результат

 

Добрасумленна працуюць аператары машыннага даення Алена, Валянціна, Надзея і Алег Палюховічы, Любоў Сінюціч і Ганна Козел. Важным звяном вытворчага працэсу з’яўляецца праца слесара па абслугоўванні малочнага абсталявання Аляксандра Дабрынеўскага, загоншчыка жывёлы Івана Цара, жывёлаводаў Ірыны Маісеенкі, Наталлі Слабко, Святланы Смірновай, Сяргея Сіпайлы і Сяргея Лапаніка, механізатараў па пагрузцы і раздачы кармоў Уладзіміра Цярэшкі і Івана Шкрабы. Зладжаная работа начальніка комплексу Сяр-гея Калейніка, ветэрынарнага ўрача Вольгі Бяловай і тэхніка-асемянатара Тамары Махнач дазваляе дабівацца высокіх вынікаў. Калі за дзень гаспадарка прадае 26300 кг малака, больш за палавіну яго – з комплексу “Елка”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.