Што ні паштоўка – то цуд…

1658 Дарагія нашы маленькія сябры! Вось і завяршыўся традыцыйны конкурс на самую арыгінальную навагоднюю паштоўку. Сёлета многія дзеці зноў здзівілі казачнага рэдакцыйнага Чараўніка сваёй фантазіяй. У кожным канверце – святочныя віншаванні, сардэчныя пажаданні, душэўныя прызнанні і, канешне, спадзяванні на сустрэчу ў рэдакцыі газеты “Праца”. Дзядуля Мароз перачытаў кожнае пісьмо, ацаніў кожную паштоўку, падрыхтаваў прызы і запрашае на сустрэчу сёння, 6 студзеня, у 12 гадзін у культурна-забаўляльны цэнтр “Феерыя”. Па колькасці дасланых паштовак, а іх прыйшло больш за паўсотні, рэдакцыйны Дзед Мароз лічыць, што конкурс спадабаўся хлопчыкам і дзяўчынкам. Найбольш актыўнымі на гэты раз былі вучні сярэдняй школы №2 г.п. Зэльва. Шкада, што некаторыя дзеці не напісалі, у які клас яны ходзяць, – нам хацелася б ведаць пра іх поспехі ў школе. Цікава было прачытаць пра тое, як прайшоў год мінулы, якія падзеі адбыліся ў кожнага героя пісьма, якія добрыя ўчынкі здзейснены. Вось, напрыклад, Сафія Патока, вучаніца 2 “Б” класа СШ №2, расказала, што стала чэмпіёнкай кубка свету па каратэ, мае 12 медалёў. Марыць дзяўчынка пра чорны пояс. А таксама ганарыцца поспехамі свайго дзядзькі, які займаецца ў Ваеннай Акадэміі. Аднакласніца Сафіі Паліна Чаргейка, дарэчы, пастаянная ўдзельніца конкурсу, увесь мінулы год добра вучылася, была паслухмянай, дапамагала матулі. Дар’я Кіцун (4 “Б” клас) з вялікім задавальненнем займаецца танцамі ў дзіцячай школе мастацтваў. Малайцы, дзяўчынкі, так трымаць і далей! Першакласнік Арцём Мякеня напісаў, што вельмі любіць чытаць дзіцячую старонку “Почемучка”, якая друкуецца ў “Працы”. Дзякуй табе, Арцём. У сваю чаргу работнікі рэдакцыі пастараюцца рабіць яе больш цікавай. Арцём Пачабыт прызнаўся, что цікавіцца звесткамі пра дыназаўраў. Вось дык хлопчыкі! Колькі мараў, колькі імкненняў да вучобы і пазнання новага. Прыемна, што ў Зэльве растуць такія мэтанакіраваныя дзеці. Многія вучні ў сваіх пасланнях падзяліліся планамі на 2015 год, чаго чакаюць, якіх цудаў, якіх падарункаў. Але пра гэта не будзем расказваць. Бо, згодна з павер’ем, каб збываліся жаданні, пра іх не павінен ведаць ніхто, акрамя добрага Чараўніка. Прыемна, што кожная паштоўка змяшчала віншаванні з Новым годам, шчырыя пажаданні. Многія прыслалі цікавыя малюнкі, арыгінальныя аплікацыі, выцінанкі, наклейкі, вырабы з фольгі, мішуры, ёлачных цацак і нават…цукеркі. Больш таго, знайшліся і такія, хто склаў вершаваныя радкі і песні, прысвечаныя зіме, Новаму году, сімвалу года – казе. Дзядуля Мароз спадзяецца, што пры сустрэчы абавязкова іх пачуе ў выкананні аўтараў. Удзельнікі конкурсу даслалі віншаванні не толькі рэдакцыйнаму Дзеду Марозу, але і яго ўнучцы Снягурцы, а таксама сваім родным, бабулям і дзядулям, сябрам і аднаклас-нікам, суседзям, а таксама супрацоўнікам газеты. Шмат паштовак-пажаданняў было адрасавана дзецям з сацыяльнага прытулку. Дзед Мароз ужо пабываў там і перадаў усе вашы шчырыя словы. З радасцю паведамляем, што сёлета пераможцамі конкурсу сталі Паліна Чаргейка і Іван Бутакоў, другое месца занялі Марк Цэйкала і Дар’я Кіцун, трэцяе – Арцём Пачабыт і Марыя Талерчык. Шчыра віншуем пераможцаў! А ўсім астатнім удзельнікам гаворым: “Вялікі дзякуй і да су-стрэчы”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.