Школьники вносят свой вклад в благоустройство г.п.Зельва и других населенных пунктоов района

Свой уклад у добраўпарадкаванне г.п.Зэльва і іншых населеных пунктаў раёна ўносяць вучнёўскія калектывы. Школьнікі ўбіраюць месцы захаванняў воінаў і партызанаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, наводзяць парадак на тэрыторыях сваіх навучальных устаноў, удзельнічаюць у азеляненні населеных пунктаў.

 

Школьники вносят свой вклад в благоустройство г.п.Зельва и других населенных пунктоов района  

 

Прадстаўнікі пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “БРСМ” з устаноў адукацыі пасёлка пасадзілі дрэвы на алеі выпускнікоў у паркавай зоне. Пасадачным матэрыялам іх забяспечыла РУП жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
– Пройдзе час, – адзначае в.а. першага сакратара райкама “БРСМ” Іна Шаўцова, – і паса-джаныя дрэвы зашумяць зялёным лісцем, будуць радаваць жыхароў сваёй прыгажосцю. Упэўнена, што школьнікі, якія ўдзельнічалі ў азеляненні, будуць адносіцца да навакольнага асяроддзя з большым клопатам.
Актывісты пярвічак “БРСМ” пасадзілі дрэўцы і на вул.Шашэйная, непадалёку ад
аўтастанцыі. А вучні СШ №2 навялі чысціню і парадак ля мемарыяльнага комплексу загінуўшым воінам і партызанам у г.п.Зэльва.    

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.