Шчыра віншую вас з самым светлым днём – Днём маці! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі.

Шчыра віншую вас з самым светлым днём – Днём маці!

Маці – крыніца жыцця і дабра, самы дарагі чалавек для кожнага з нас. Яна азарае жыццёвы шлях сваім святлом, надае сіл і ўпэўненасці. Толькі яна ўмее быць і прыемным суразмоўцам, і чулым сябрам, і моцным настаўнікам, і добрым анёлам-захавальнікам. Маці заўжды знойдзе словы, как суцешыць або падбадзёрыць у патрэбныя моманты.

Дарагія нашы матулі!

Прыміце нізкі паклон за вашу вялікую любоў і шчодрую ласку, за тое цяпло і бясконцы давер, якія вы дорыце сваім дзецям. Няхай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат і павага родных і блізкіх людзей. Здароўя, душэўнага спакою, міру вам і вашым дзецям!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены