Семья Книга из д.Бородичи приняла участие в обласном конкурсе «Лучшая творческая семья»

Сям’я Кнігаў з в. Бародзічы прадставіла Зэльвенскі раён на заключным этапе абласнога конкурсу “Лепшая творчая сям’я”. Яго арганізатарам выступілі абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, а таксама абласное аб’яднанне прафсаюзаў, абласная арганізацыя РГА “Белая Русь”, абласная арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа, абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду.  

 

Семья Книга из д.Бородичи приняла участие в обласном конкурсе "Лучшая творческая семья"

 

Члены сям’і Кнігаў – бацька Анатолій Іванавіч, дочкі Аксана і Алена – не аднойчы дэманстравалі свае музычныя здольнасці і шматлікія таленты зэльвенскім гледачам. А вось свой сямейны творчы калектыў прадстаўляць на абласной сцэне ім давялося ўпершыню.
Анатолій Іванавіч – актыўны ўдзельнік усіх творчых раённых мерапрыемстваў. Нязменны запявала ў сямейным ансамблі, ён таксама з’яўляецца салістам народнага хору ветэранаў “Успамін”. Таленты лепш развіваюцца ў дружнай і моцнай сям’і, перакананы Кнігі. Таму іх дзеці далучаліся да свету творчасці і музыкі ўжо з ранняга ўзросту. Двое з траіх дзяцей атрымалі вышэйшую музычную адукацыю. Старэйшая дачка Аксана Кніга (зараз Маляўская) працуе настаўнікам Дзярэчынскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў, актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах, аглядах, піша музыку, з’яўляецца членам аматарскага творчага аб’яднання Дзярэчынскага СДК. Адна са значных перамог Аксаны – дыплом абласнога фестывалю аўтарскай песні “Новае пакаленне”. Малодшая дачка Алена – натура творчая і неардынарная. Адно з яе захапленняў – стварэнне песень. Яна вельмі часта выступае на раённай сцэне, дзе, як правіла, выконвае творы ўласнага сачынення. Самае вялікае шчасце ў сям’і Кнігаў – калі ў бацькоўскім доме збіраюцца ўсе самыя блізкія і родныя людзі.  
Удзельнікі фінальнага этапу конкурсу атрымалі ганаровы Дыплом абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і памятныя падарункі.

Фота Сяргея Гаўрыцкага, “ГП”.
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.