Районный этап областного фестиваля авторской песни «Новое поколение» состоялся в Зельве (обновлено)

IMG_3871

Аўтарская песня – жанр вечны. І маладыя аўтары выкарыстоўваюць далёка не тры вядомыя акорды – у іх сачыненнях можна пачуць стылістыку поп-музыкі, року, этна… Гэта ў чарговы раз пацвердзіў раённы этап абласнога фестывалю аўтарскай песні “Новае пакаленне”, які адбыўся ў мінулую суботу ў Зэльве.

Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў як выканаўцаў, якія маюць вопыт выступлення перад публікай, так і тых, каму давялося выйсці на сцэну ўпершыню. Усіх іх без выключэння аб’ядноўвае любоў да творчасці. На суд журы і гледачоў 10 удзельнікаў прадставілі творы ўласнага сачынення: па ўмовах конкурсу, выканаўцы павінны быць аўтарам слоў ці музыкі выконваемага твора.

Вучаніца гімназіі №1 г. п. Зэльва Анастасія Герасіменка стала самай юнай удзельніцай конкурсу. На раённы этап фестывалю яна падрыхтавала беларускамоўную песню, у аснову якой лёг уласны верш Анастасіі.

Дэбютантам конкурсу выступіў Дзмітрый Калодка –вадзіцель СВК “Сынкавічы”. Малады чалавек з’яўляецца ўдзельнікам хору, які дзейнічае пры Сынкавіцкай царкве. Словамі для песні Дзмітрыя стаў верш Святланы Літвінчык “Бацькаўшчына”.

Упэўнена трымалася на сцэне наступная ўдзельніца – Наталля Мазец. На “Новым пакаленні” яна выступае не ўпершыню. У творчай скарбонцы спявачкі –прызавое месца на абласным фестывалі.  

Талент рыфмаваць радкі Ільі Барынбаеву перадаўся ў спадчыну ад бацькоў.   Кожны тэкст песні музыкант прапускае праз сябе, каб затым яна знайшла глыбокі водгук у сэрцах тых, каму адрасавана. Выкананыя Ільёй дзве песні пад гітару не пакінулі раўнадушным нікога з прысутных у зале.

Высока былі ацэнены выступленні Вікторыі Ляцкай, Марыны Сядач, Ілоны Шалястовіч і Андрэя Лагошы. І гэта не дзіўна: удзельнікі з’яўляюцца прафесійнымі артыстамі і  па роду сваёй дзейнасці прымаюць самы актыўны ўдзел у культурным жыцці нашага раёна. Прыемна, што яны не толькі могуць выконваць вядомыя хіты, але і спрабуюць сябе ў якасці паэтаў і кампазітараў.

Заслужанымі апладысментамі прысутныя ў зале суправаджалі нумар Наталлі Малчун. Доўгі час Наталля працавала ў сферы культуры, зараз  любоў да музыкі перадае сваім вучням у СШ №2. Песню на роднай мове Наталля Малчун прысвяціла Зэльве.

Бадай, самым гучным стала выступленнем рок-гурта “Клюква”. Калектыў створаны адносна нядаўна, у яго склад уваходзяць маладыя і энергічныя педагогі Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў. Гэтыя таленавітыя людзі пастаянна знаходзяцца ў пошуку новых ідэй для творчасці. Два аўтарскія творы квартэт выканаў пад “жывы” гук, чым выклікаў захапленне моладзі, якая прысутнічала ў зале.  Гурт “Клюква” атрымаў і высокую ацэнку членаў журы.

Пераможцы:

Па выніках конкурсу, у намінацыі “Аўтар слоў” першае месца прысуджана Анастасіі Герасіменка, другое – Ілоне Шалястовіч. Лепшым аўтарам музыкі прызнаны Андрэй Лагоша (першае месца), другое месца ў Марыны Сядач. Дыпломам за дэбют адзначаны Дзмітрый Калодка. Пераможцам у намінацыі “Аўтар слоў і музыкі”  стаў Ілья Барынбаеў, другое месца заняла Наталля Мазец, трэцяе –  Вікторыя Ляцкая і Наталля Малчун. Лепшыя ўдзельнікі конкурсу прадставяць наш раён на заключным туры абласнога фестывалю “Новае пакаленне”, які адбудзецца ў маі.

Наталля МАЦЮК.

IMG_3794

 

IMG_3783

 

IMG_3780

 

IMG_3762

 

IMG_3743

 

IMG_3710

 

IMG_3706

 

IMG_3701

 

IMG_3699

 

IMG_3723

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.